From Wikipedia, the free encyclopedia
Мустафа (Сцяпан) Хусейнавіч Александровіч (15 снежня 1921, Капыль — 1 мая 1986, Мінск) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, краязнаўца. Доктар філалагічных навук, прафесар[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1955 г.
Сцяпан Хусейнавіч Александровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1986 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, краязнавец, літаратурны крытык, пісьменнік, публіцыст, літаратар |
Навуковая сфера | Літаратуразнаўства, беларусазнаўства |
Месца працы |
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 15 снежня 1921 года ў гарадскім пасёлку Капыль (цяпер — Мінская вобласць) ў беларускай татарскай сям’і Хусейна Самуілавіча Александровіча, гарбара. Сапраўднае імя Сцяпана Александровіча — Мустафа, але з дзяцінства ўсе звалі яго Сцяпанам[2]. Бацька Хусейн Александровіч вырабляў аўчыны, і Сцяпан з маленства авалодваў нялёгкім гарбарным рамяством. Чатыры гады быў пастухом. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі.
У 1939 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Бег з нямецкага палону (Крывы Рог) на Капыльшчыну. Быў партызанам.
Скончыў універсітэт у 1950 годзе[1]. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна і ў Навагрудку (1944—1953), у Мінскім бібліятэчным тэхнікуме (1953—1958). У 1959[1]—1963 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1963 г. — дацэнт, з 1974 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Памёр 1 мая 1986 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3].
Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў, развіццё нацыянальнага кнігадрукавання і перыядычнага друку, літаратурныя сувязі, у тым ліку беларуска-ўкраінскія. Александровіч надаваў значную ролю вывучэнні творчасці Тараса Шаўчэнкі. Яму належаць артыкулы «Т. Шаўчэнка і Янка Купала», «Тарас Шаўчэнка і Беларусь» (абодва — 1958), «Любоў Беларусі» (1964) ды іншыя.
Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры ў міжславянскім беларуска-балтыйскім і агульнаеўрапейскім гістарычна-культурным кантэксце. У працы «Пуцявіны роднага слова» (1971) прааналізаваў працэс станаўлення новай беларускай літаратуры ў 2-й палове XIX — пачатку XX ст. паралельна з зараджэннем і развіццём нацыянальнага кнігадрукавання і перыёдыкі[1]. Узнавіў цэласную карціну беларускіх перыядычных выданняў і выдавецкіх суполак, таварыстваў, паказаў іх ролю ў ідэйна-мастацкім і жанравым росце айчыннай славеснасці, сталенні нацыянальнага тэатра, музыкі, журналістыкі, у паглыбленым вывучэнні фальклору, этнаграфіі і ўсёй культуры Беларусі. У кнізе «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» (1975) раскрыў малавядомыя падзеі з гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадска-палітычных сувязяў у 1840-я гады.
Адмысловыя распрацоўкі прысвяціў жыццю і дзейнасці Ф. Скарыны, гісторыі народніцкага «Гомана», газетам «Наша доля» і «Наша ніва», сувязям Янкі Купалы з польскай літаратурай ды інш. Вывучаў літаратурна-гістарычную біяграфію Цішкі Гартнага (З. Жылуновіча). Створаным С. Александровічам літаратурным партрэтам пісьменнікаў П. Багрыма, Ф. Савіча, Ф. Багушэвіча, Каруся Каганца, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага ды іншым уласцівыя глыбокі гістарызм, жыццёвая праўдзівасць.
Дзейсна прычыніўся да ўзбагачэння крыніцазнаўчай і тэксталагічнай базы па гісторыі беларускай літаратуры. Надаваў прынцыповае значэнне метадалогіі даследаванняў, палемізаваў з некаторымі расійскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняццяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліванне з расійскай або літоўскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі[4].
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964) і складальнікаў хрэстаматый «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (1971), «Беларуская літаратура XIX-пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў» (1978), «Публицистика белорусских народников : Нелегальные издания белорусских народников (1881—1884)» (1983), «Успаміны пра Цішку Гартнага» (1984).
Падрыхтаваў да выдання творчую спадчыну Ф. К. Багушэвіча, К. Каганца, А. Паўловіча, Цёткі[1].
Дэбютаваў у друку ў 1946 годзе[1]. Пісаў навукова-папулярныя і публіцыстычныя нарысы, мастацкія біяграфіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.