рака ў Беларусі, правы прыток Нёмана From Wikipedia, the free encyclopedia
Сула́ — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.
Сула | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 76 км |
Басейн | 520 км² |
Расход вады | 3,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына |
• Каардынаты | 53°49′42,68″ пн. ш. 26°53′45,15″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Нёман |
• Месцазнаходжанне | за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное |
• Вышыня | 139 м |
• Каардынаты | 53°34′17,26″ пн. ш. 26°30′08,45″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Балтыйскае мора|Балтыйскае мора]] |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Стаўбцоўскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 76 км. Плошча вадазбору 520 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰.
Зоны адпачынку: Аталезь (у сутоках Сулы і Нёмана).
Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына (Стаўбцоўскі раён), цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Берагі параслі хмызняком.
Даліна слабазвілістая, трапецападобная, яе шырыня вагаецца ў памерах 0,3—0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Пойма двухбаковая, яе шырыня складае 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань дасягае ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.