![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/L%25C3%25A4hisekvatoriaalne_kliima.svg/langbe-640px-L%25C3%25A4hisekvatoriaalne_kliima.svg.png&w=640&q=50)
Субэкватарыяльны пояс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Субэкватарыя́льныя паясы́[1][2] — прыродныя геаграфічныя паясы ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях Зямлі, якія мяжуюць з экватарыяльным поясам і паўночным і паўднёвым трапічнымі паясамі адпаведна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/L%C3%A4hisekvatoriaalne_kliima.svg/640px-L%C3%A4hisekvatoriaalne_kliima.svg.png)
Клімат субэкватарыяльны, цёплы. Субэкватарыяльным паясам уласціва сезоннае чаргаванне сухога і вільготнага перыядаў, мусонна-пасатнай цыркуляцыяй атмасферы. У субэкватарыяльны поясе, у адрозненне ад экватарыяльнага, больш рэзка выяўлена розніца ў клімаце мацерыкоў і акіянаў, таму што пераважнае зімой над акіянамі марское трапічнае паветра па тэмпературы і вільготнасці істотна адрозніваецца ад кантынентальнага трапічнага паветра, пануючага ў гэты час года над мацерыкамі[3]. У летні перыяд паясы знаходзяцца пад уздзеяннем вільготных экватарыяльных паветраных мас (мусонаў), у зімовы — сухіх трапічных пасатаў. Дажджлівы перыяд працягваецца ад 2—3 да 9—10 месяцаў. Колькасць атмасферных ападкаў мяняецца ад 250 да 2000 мм за год у напрамку ад экватарыяльнага да трапічнага паясоў. Сярэднемесячная тэмпература паветра складае 15—32 °C. У асобных раёнах субэкватарыяльных паясоў адсутнічаюць сезонныя адрозненні ў рэжыме ветру і ападкаў, што звязана з асаблівасцямі атмасфернай цыркуляцыі і геаграфічнага становішча гэтых тэрыторый[3].
У акіяне субэкватарыяльнаыя паясы фіксуюцца межамі Паўночнага Пасатнага цячэння[1]. Салёнасць вады памяншаецца ў напрамку да экватара (да 37 праміле)[1]. Вада перамешваецца слаба, што абумоўлівае недахоп у ёй кіслароду і невялікую колькасць планктону[1].