Паўночнае паўшар’е
частка Зямлі, размешчаная на поўнач ад экватара / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночнае паўшар'е — частка Зямлі, размешчаная на поўнач ад экватара. Лета ў Паўночным паўшар'і доўжыцца з чэрвеня па жнівень, а зіма — з снежня па люты. З-за сілы Карыёліса зоны нізкага ціску і ураганы ў Паўночным паўшар'і круцяцца амаль заўсёды ў левы бок, гэта значыць супраць гадзіннікавай стрэлкі. У Паўночным паўшар'і засяроджана значна больш сушы, чым у паўднёвым.