![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Douris_Man_with_wax_tablet.jpg/640px-Douris_Man_with_wax_tablet.jpg&w=640&q=50)
Стыло
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стыло́[1], стыль[1], пісала[1] (стар.-грэч.: στῦλος — слуп, калона) — прылада для пісьма, востраканцавы цыліндрычны стрыжань (даўжынёй 8—15 см і дыяметрам каля 1 см) з косці, металу або іншага цвёрдага матэрыялу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Styles3a.jpg/640px-Styles3a.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Douris_Man_with_wax_tablet.jpg/320px-Douris_Man_with_wax_tablet.jpg)
Стылы шырока ўжываліся ў антычнасці і сярэдневякоўі. Завостраным канцом стыла наносілі (надрапвалі) тэкст на васковых таблічках (цэрах), бяросце. Супрацьлеглы канец рабілі сплошчаным (у выглядзе лапаткі) і акруглым, каб сціраць напісанае.
На Русі касцяныя стылы вядомы з X стагоддзя, металічныя (бронзавыя і жалезныя) — з XI стагоддзя[1].
На тэрыторыі Беларусі стылы знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Браславе, Слуцку, Тураве, Пінску, Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да XV стагоддзя[1].