![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Forest_and_stream_%25281887%2529_%252814597107168%2529.jpg/640px-Forest_and_stream_%25281887%2529_%252814597107168%2529.jpg&w=640&q=50)
Стрэльба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэ́льба[1] (магчыма, ад польск.: strzelba «стралянне»), ружжо — ручная агнястрэльная гладкаствольная зброя з доўгім ствалом; таксама стрэльба — размоўная назва вінтоўкі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Forest_and_stream_%281887%29_%2814597107168%29.jpg/640px-Forest_and_stream_%281887%29_%2814597107168%29.jpg)
Пачаткова слова «стрэльба» азначала стралянне, а як азначэнне гатунку зброі слова стала ўжывацца з XVII стагоддзя[2]; прыблізна ў гэты час у Еўропе замацавалася наменклатура ручной агнястрэльнай зброі з асноўным вайсковым тыпам — мушкетам, а паляўнічая кідальная зброя выцясняецца агнястрэльнай.