былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Старо́бінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1962 гадах. Цэнтр — Старобін.
Старобінскі раён | |
---|---|
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Старобін |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Насельніцтва (1926) | 35 158 |
Плошча | 1 336 км² |
Вышыня над узроўнем мора |
140 м[1] |
Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў Слуцкай акрузе. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак) Старобін. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Даманавіцкі, Дзякавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Князь-Азёрскі, Краснадварэцкі (Краснадворскі), Лістападавіцкі, Мазуршчынскі, Мяцявіцкі, Пагосцкі, Старобінскі, Сухамільскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі. 8 кастрычніка 1924 года Дзякавіцкі і Князь-Азёрскі сельсаветы перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі, 21 жніўня 1925 года сельсаветы вернуты ў склад Старобінскага раёна.
З 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскай акрузе, з 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкай акрузе, з 20 лютага 1938 года ў Мінскай, з 20 верасня 1944 года ў Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай абласцях.
5 снежня 1931 года Князь-Азёрскі сельсавет у сувязі з перайменаваннем возера Князь у Чырвонае Палессе быў перайменаваны ў Чырвонаазёрскі. 15 лютага 1935 года Старобінскі сельсавет скасаваны. 5 красавіка 1935 года Дзякавіцкі сельсавет перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна. 10 ліпеня 1939 года ў склад раёна была перададзена вёска Шабунькі[2].
16 ліпеня 1954 года скасаваныя Лістападавіцкі, Мазуршчынскі, Чырвонаазёрскі сельсаветы, Сухамільскі сельсавет перайменаваны ў Новацярушскі, вёска Забярэзінец перададзена ў склад Любанскага раёна[3]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Акцябрскі і Жываглодавіцкі сельсаветы, гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі Зацішша, Колас, Малы Рожан, Стары Дуб, Шыбіна, а таксама вёскі Мазалі, Пірачыцы, Пружанка і пасёлкі Ветка, Гаць, Герасімаўка, Грыбаўня, Дзедавічы, Доўгае, Зайкава, Ленавічы, Лапаціна, Новы Луг, Падарожжа, Раёўка, Танежыцкай МТС, Ябланава Танежыцкага сельсавета скасаванага Чырвонаслабодскага раёна[4], утвораны рабочы пасёлак Салігорск[5]. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Мілевіцкі, Хорастаўскі, Яскавіцкі сельсаветы скасаванага Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці[6]. 11 красавіка 1960 года Мілевіцкі сельсавет перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці[7].
25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Любанскага раёна[8]. 6 студзеня 1965 года раён быў адноўлены як Салігорскі раён.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.