Русь
сярэдневяковая усходнеславянская дзяржава на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі ў IX — XII ст. / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Русь (значэнні).
Русь, або Руская зямля — сярэдневяковая ўсходнеславянская дзяржава, якая існавала ў X—XII стст. на тэрыторыях сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, а таксама (часткова) Малдовы, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя пад час кіравання Яраслава Мудрага. З 30-х гадоў XII ст. распадаецца на землі-княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўская, Чарнігаўская, Пераяслаўская, Галіцкая, Валынская, Уладзіміра-Суздальская, Смаленская і Наўгародская землі.