адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Стало́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Сталовічы.
Сталовіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Сталовічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 695 |
Плошча | 128,6 км² |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пастарынскага сельсавета, вёска Новы Свет перададзена ў склад Каўпеніцкага сельсавета Навамышскага раёна[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад Гірмантаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Драгабыль і Пастарынне)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 21 чэрвеня 1966 года ў склад Мядзеневіцкага сельсавета перададзена вёска Арабаўшчына[3]. 17 лютага 1975 года скасавана вёска Пастарынне (злілася з вёскай Пастарынне Гірмантаўскага сельсавета)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 14 населеных пунктаў[5]. 6 мая 1978 года скасавана вёска Тодараўцы (злілася з вёскай Вялікія Гацішчы)[6].
26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы — скасаванага Мядзеневіцкага сельсавета і частка населеных пунктаў Каўпеніцкага сельсавета з вёскамі Антанова, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1674 чалавекі[8], з іх 90,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 3,5 % — палякі, 1,4 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 2695 чалавек[10]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.