вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ста́йкі[1] (трансліт.: Stajki, руск.: Стайки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 45 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 51 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Веліж.
Вёска
Стайкі
|
У 16 стагоддзі маёнтак, уласнасць зямян Смоявічаў у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1633 годзе пасля смерці зямяніна Лявона Смоявіча маёнтак дастаўся яго брату Геліяшу. У 1770 годзе Стайкі ў складзе маёнтка Брыгітполле Віцебскага ваяводства ВКЛ, уладанне Гуркі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай далучана ў 1772 годзе да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (у 12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Стасенкі ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце), Віцебскай губерні.
Згодна з інвентаром 1846 года Стайкі ўласнасць Рафаіла Багдановіча. У перыяд 12 ліпеня 1866 года — 27 верасня 1875 года часоваабавязаныя сяляне выкуплялі зямельныя надзелы ў Вярыгі А. І. маёнтка Стайкі. У 1866 годзе Суражскі павет скасаваны, Стайкі ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска Стайкі адносілася да Пярноўскай сельскай грамады. Пасля вяртання ў склад БССР вёска з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года).
У лютым 1943 года нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было знішчана 40 двароў і забіта 40 чал.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.