Смычо́к — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння у Беларусі. Знаходзіцца ў раёне ўпадзення ракі Бярэзіна ў Дняпро. Асноўная частка размяшчаецца ў Жлобінскім раёне, невялікая тэрыторыя на паўднёвым захадзе — у межах Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць).

Хуткія факты Смычок, Размяшчэнне ...
Смычок
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне Беларусь, Жлобінскі і Рэчыцкі раёны, Гомельская вобласць
Плошча 2635 га
Дата заснавання 2000
Thumb
Смычок
Смычок
Thumb
Смычок
Смычок
Закрыць

Межамі заказніка на ўсходзе, поўдні і захадзе з'яўляюцца рэкі Бярэзіна і Дняпро. Плошча 2635 га. Створаны ў 2000 годзе для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Рэльеф пласкахвалісты з эолавымі градамі і раўніннай прырэчышчавай поймай. У складзе заказніка 24 старычныя возеры. Лясы займаюць 35 % плошчы (пераважаюць дубровы, хвойнікі, чорнаалешнікі, асіннікі, зараснікі вярбы), балоты — 13 %.

У флоры 485 відаў вышэйшых раслін, з іх 5 відаў занесены ў Чырвоную кнігу: вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, гарлачык белы, лікападыела заліўная, фіялка багнавая. У фаўне 140 відаў наземных пазваночных жывёл, у т.л. 21 від млекакормячых (дзік, казуля, бобр, андатра, ліс, янотападобны сабака); 105 відаў птушак (12 відаў у Чырвонай кнізе: малая паганка, вялікі бугай, чорны бусел, лебедзь-шыпун, гогаль звычайны, пустальга звычайная, каршачок, зімародак звычайны і інш.); багатая іхтыяфаўна (у Чырвонай кнізе З віды: ручаёвая стронга, рыбец, вусач); 121 від насякомых, у т.л. рэдкія: прыгажуня бліскучая, плывунец найшырэйшы, пераліўніца вялікая, перламутраўка балотная.

На землях заказніка, ля в. Ніжняя Алба (Верхнеалбянскі сельсавет, Жлобінскі раён), маецца археалагічны помнік — паселішча першабытнаабшчыннага перыяду. Адносіцца да днепра-данецкай культуры новага каменнага веку — неаліту (V — III тысячагоддзі да н. э.). У ходзе раскопак знойдзены прадметы з крэменю, фрагменты ляпнога глінянага посуду, у т. л. з арнаментам[1].

Зноскі

  1. Маслюкоў, Т. Ніжняя Алба: знаходкам — сем тысяч год // Гомель гражданский. 2014.09.15.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 22 верасня 2014.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.