1518 г. — Скала атрымала права на штотыднёвыя таргі ў аўторак і летні кірмаш на свята Ушэсця Гасподняга і стала цэнтрам Скальскага староства; Жыгімонт І Стары выдаў новы прывілей, якім аднавіў магдэбургскае права для Скалы (стары быў згублены падчас войнаў).
1539 г. — горад пасля яго спалення валахамі атрымаў вызваленне на адзін год ад выплаты падаткаў, у прыватнасці, чынша
1615 г. — люстрацыя фіксуе спусташэнне горада ў выніку нападу татараў
1672 г. — Скалу заняла асманскае войска султана Мехмеда IV. Такім чынам, да 1699 г. Скала ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а калі Падолле вярнулася да Рэчы Паспалітай, мясцовы замак страціў абароннае значэнне, і наступныя ўладальнікі (Адам Тарло з нашчадкамі) выкарыстоўвалі яго як рэзідэнцыю
1770 г. — Скала панесла вялікія страты ад эпідэміі чумы, у выніку якой горад спусцеў, а яго эканоміка прыйшла ў заняпад
1785 г. — з-за заняпаду горада Скала перакладзеная ў катэгорыю заштатных мястэчак Аўстрыі
1809 г. — на час перадачы Цярнопальскай акругі Расійскай імперыі ўладальнікам Скалы быў граф Станіслаў Касакоўскі. Калі Цярнопальшчына вярнулася ў склад Аўстрыі (лета 1815 г.), уладальнік мястэчка змяніўся. Ім стаў шляхціц Войцех Галухоўскі, які атрымаў у спадчыну амаль усе маёнткі Касакоўскага. Новы гаспадар не аднаўляў старую рэзідэнцыю, якая была на тэрыторыі замка, а пабудаваў новую на процілеглай, паўднёвай ускраіне горада. Каля яе ён загадаў завесці парк, які існуе да гэтага часу на плошчы амаль 26 га і налічвае звыш сотні відаў дрэў і кустоў, займаючы плошчу амаль у 26 га.
наступнымі ўладальнікамі былі Агенор Рамуальд Галухоўскі, тройчы імператарскі намеснік Галічыны, і ягоны сын Агенор Адам Галухоўскі, міністр замежных спраў Аўстра-Венгрыі. Галухоўскія валодалі Скалой да верасня 1939 г.
1 лістапада 1918 г. — у Львове быў ажыццёўлены ваенны пераварот, у выніку чаго ў Галічыне (і у Скале ў прыватнасці) была ўсталяваная ўкраінская ўлада. Пачалася ўкраінска-польская вайна. У ліпені 1919 г. у доме графа Галухоўскага размяшчаўся штаб ІІ корпуса Украінскай галіцкай арміі
14 ліпеня 1919 г. — з балкона двухпавярховага дома на сучаснай вул. 17 верасня перад войскам выступаў Сымон Пятлюра
17 верасня 1939 г. — савецкія войскі перайшлі Збруч, уступілі ва ўзброеную сутычку з польскімі памежнікамі і занялі мястэчка
17 студзеня 1940 г. — Указам Вярхоўнага Савета УССР Скала-над-Збручам перайменавана ў Скалу-Падольскую з аднясеннем да разраду пасёлкаў гарадскога тыпу. Утвораны Скала-Падольскі раён УССР, які праіснаваў да 1959 г.
Скала́-Поді́льська // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Ред-кол.: ... О. М. Маринич (відповід. ред.) та інш. – Київ: Українська радянська енціклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. — Том 3: П—Я. - С. 195. — 480 с.: іл. — (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-020-4 (т. 3).(укр.)
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.