Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чума (лац.: pestis) — вострае прыродна-ачаговае інфекцыйнае захворванне групы каранцінных інфекцый, якое працякае ў выключна цяжкім агульным стане, ліхаманкай, паразай лімфавузлоў, лёгкіх і іншых унутраных органаў, часта з развіццём сепсісу. Захворванне характарызуецца высокай смяротнасцю.
Узбуджальнікам з’яўляецца чумная палачка (лац.: Yersinia pestis), адкрытая ў 1894 годзе адначасова двума навукоўцамі: французам Аляксандрам Йерсенам і японцам Кітазата Сібасабура.
Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад некалькіх гадзін да 3—6 дзён. Найбольш распаўсюджаныя формы чумы — бубоная і лёгачная. Смяротнасць пры бубонай форме чумы дасягае 95 %, пры лёгачнай — 98—99 %. У цяперашні час пры правільным лячэнні смяротнасць складае 5—10 %.
Вядомыя эпідэміі чумы (гл. Чорная смерць), якія панеслі мільёны жыццяў, пакінулі глыбокі след у гісторыі чалавецтва.
Лячэнне хворых чумой у цяперашні час ажыццяўляецца пры дапамозе антыбіётыкаў, сульфаніламідаў і лячэбнай супрацьчумнай сыроваткі. Прафілактыка магчымых ачагоў захворвання заключаецца ў правядзенні спецыяльных каранцінных мерапрыемстваў у партовых гарадах, дэратызацыі ўсіх судоў, якія ходзяць міжнароднымі рэйсамі, стварэнні спецыяльных супрацьчумных устаноў у стэпавых мясцовасцях, дзе водзяцца грызуны, выяўленні эпізаатый чумы сярод грызуноў і барацьбе з імі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.