возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́лішча — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Ушачаў, каля вёсак Селішча і Рыбакі.
Селішча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 148,8 м |
Даўжыня | 1,73 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,52 км² |
Аб’ём | 0,00256 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,28 км |
Найбольшая глыбіня | 14 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,285 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 76,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача. Плошча Селішча складае 0,52 км². Найбольшая глыбіня возера — 14 м. Даўжыня возера — 1,73 км, найбольшая шырыня — 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,28 км. Аб'ём вады ў возеры складае 2,56 млн м³, плошча вадазбору возера — 76,8 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—8 м. На паўднёвым захадзе і поўначы вышыня схілаў складае 14—19 м. На ўсходзе схілы знаходзяцца пад лесам, на захадзе і поўначы ў ніжняй частцы — пад хмызняком; у верхняй частцы пад выганам схілы разараныя.
Берагі возера нізкія, на захадзе і поўдні берагі забалочаныя, тарфяністыя. Мелкаводная зона вузкая. У глыбакаводнай зоне адзначаныя тры ўпадзіны, глыбіня якіх складае 7,7, 14 і 11,5 м адпаведна. Каля паўднёвага берага возера мае востраў плошчай 0,2 га (0,002 км²). Дно вадаёма да глыбіні 1,5 м пясчанае, на большых глыбінях дно высланае глеем.
Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расліннасці складае 4—30 м, пашыраная да глыбіні 2,5 м. Падводная расліннасць пашыраная ў возеры да глыбіні 4,4 м. Праз возера працякае рака Альзініца (упадае пад назвай Баярская).
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, язь, лінь, карась і іншыя рыбы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.