Ушача

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ушача — рака ў Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дзвіны. Даўжыня 118 км. Вадазбор 1150 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Хуткія факты Ушача, Характарыстыка ...
Ушача
Характарыстыка
Даўжыня 118 км
Басейн 1 150 км²
Расход вады 8 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 54°55′21″ пн. ш. 28°18′25″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
  Вышыня 105 м
  Каардынаты 55°31′41″ пн. ш. 28°29′55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна  Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Докшыцкі раён, Ушацкі раён, Полацкі раён
Thumb
Thumb
выток
вусце
— выток, — вусце
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Назва

Назва Ушача балцкага паходжання.

Корань Uš- таксама ў трох гідронімах Уша (прыток Віліі, Нёмана, Бярэзіны).

Гэты корань з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].

Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам.

Корань Us- у водных назвах Уса (два прытокі Нёмана, прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усая, Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), Усвят (возера на Задзвінні).

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.

Назва Ушача значыць «Блішчастая (рака)».

Асноўныя прытокі

Справа: Крашанка. Злева: Ідута, Альзініца, Нежлеўка.

На рацэ

Гарадскія пасёлкі: Ушачы.

Агульнае

Пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Пуцілкавічы Ушацкага раёна. Вадазбор у межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні па Полацкай нізіне, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы, Бароды. Вусце насупраць вёскі Цюлькі Полацкага раёна, якая размешчаная на правым беразе Заходняй Дзвіны. Разводдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца мая, сярэдняя працягласць каля 60 сутак. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка.

Даліна да вёскі Пуцілкавічы невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе да вусця ракі Альзініца да 1 км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,4—0,6 км, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй упадзення ракі Альзініца звужаецца да 30—50 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні шырынёй 3—10 м, ніжэй возера Вялікае Існа 30—40 м.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.