вялікі князь кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Святаполк Ізяслававіч, у хрышчэнні Міхаіл (8 лістапада 1050[2] — 16 красавіка 1113[3], Вышгарад) — князь полацкі (1069—1071), наўгародскі (1078—1088), тураўскі (1088—1093), вялікі князь кіеўскі (1093—1113).
Святаполк Ізяславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Мсціслаў Ізяславіч | ||||||
Пераемнік | Усяслаў Брачыславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Глеб Святаславіч | ||||||
Пераемнік | Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яраполк Ізяславіч | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Яраполкавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усевалад Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Усеваладавіч Манамах | ||||||
Нараджэнне | 8 лістапада 1050 | ||||||
Смерць |
16 красавіка 1113 (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Ізяслаў Яраславіч | ||||||
Маці | Гертруда Польская | ||||||
Жонка | Алена Тугарканаўна[d] і Варвара Камніна[d] | ||||||
Дзеці | Сбыслава Святаполкаўна[d], Ізяслаў Святаполкавіч[d], Прадслава Святаполкаўна[d], Яраслаў Святаполчыч, Мсціслаў Святаполкавіч[d], Брачыслаў Святаполкавіч[d][1] і Mariya Olegovna[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік дынастыі Рурыкавічаў, сын Ізяслава Яраславіча — старэйшага з сыноў Яраслава Уладзіміравіча.
Князь Святаполк II як прадстаўнік старэйшае галіны Яраславічаў быў актыўнейшым дзеячам. У 1069 годзе, пасля смерці яго брата Мсціслава Ізяслававіча ў Полацку ён стаў князем крывіцкім. Праўда, ненадоўга, ужо ў 1071 годзе Усяслаў II Чарадзей выганяе Святаполка з Полацку. Святаполк не ачольваў барацьбу за Полацк, чамусьці выправу на Усяслава II здзейсніў яго брат Яраполк.
Пасля выгнання з Полацку Святаполк II быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе не стаў князем ноўгарадскім. Тут ён сядзеў да 1088 году і праявіў сябе як люты вораг Полацка і Усяслава Чарадзея. У 1088 годзе Святаполк перайшоў княжыць у Тураў. Галоўным чыннікам змены княжання з Ноўгараду на Тураў стала імкненне Святаполка вярнуць сабе Кіеў. У той час сталіца Русі пераходзіла з рук у рукі. Нарэшце, у 1093 годзе тураўскі князь становіцца і князем кіеўскім, пакінуўшы за сабою тураўскі пасад.
У Кіеве Святаполк ніколі не забываўся на Тураў, пры ім была дружына з дрыгавічоў, з якой ён заўжды раіўся. Кіяны не любілі свайго князя і яго набліжаных, справядліва бачачы, што Святаполк II заўжды імкнуўся выконваць парады тураўцаў.
Памёр Святаполк II Ізяслававіч у 1113 годзе. Пасля яго смерці ў Кіеве пачаўся бунт, у выніку чаго сталіца Русі была лёгка захоплена Уладзімірам Манамахам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.