![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/POL_COA_Czetwerty%25C5%2584ski.png/640px-POL_COA_Czetwerty%25C5%2584ski.png&w=640&q=50)
Чацвярцінскія
княжацкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чацвярцінскія, Святаполк-Чацвярцінскія — княжацкі род уласнага герба. Прозвішча ад горада Чацвяртня ў Луцкім павеце, з XVII стагоддзя ўжывалі прыдомак Святаполк. Паходжанне вядуць ад Рурыкавічаў. Родапачынальнікам лічыцца ўнук Яраслава Мудрага вялікі кіеўскі князь Святаполк Ізяславіч (1093—1113), унук якога Юрый Яраславіч быў князем тураўскім. Дакладная сувязь Чацвярцінскіх з нашчадкамі Юрыя, якія валодалі тураўскімі ўдзеламі, не прасочваецца.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/POL_COA_Czetwerty%C5%84ski.png/320px-POL_COA_Czetwerty%C5%84ski.png)
Першы вядомы прадстаўнік роду Чацвярцінскіх у Вялікім Княстве Літоўскім — Аляксандр, які разам з іншымі князямі ў 1388 годзе паручыўся Ягайлу за Алехну Дзмітрыевіча. Аляксандр меў сына Івана (упамінаецца ў 1432—1451) і ўнука Аляксандра (упамінаецца ў 1472—1495). Яны і іх нашчадкі мелі маёнткі на Валыні. Родавае гняздо Чацвярцінскіх — Чацвяртня (Старая Чацвяртня); валодалі таксама Баровічамі (Новая Чацвяртня), Сакалем (прадстаўнікі гэтай лініі роду зваліся князямі Сакальскімі), Хлапоцінам, Рагачоўкай, Перамышлем і інш. Вызнавалі праваслаўе, з канца XVII ст. пераходзілі ў каталіцтва.
У 1843—1886 гадах княжацкі тытул Чацвярцінскіх зацверджаны ў Расійскай імперыі.