часціца перад прозвішчам From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыдо́мак (ад слова «дом» — род, родавае гняздо) — частка прозвішча ў некаторых шляхецкіх родаў Рэчы Паспалітай. Часцей за ўсё ставіцца перад асноўным прозвішчам (прыстаўка).
Маглі ўтварацца ад іншага прозвішча (напрыклад, Даніловіч-Храпавіцкі), родавага ўладання (Запольскі-Доўнар, Друцкі-Любецкі), гістарычнай асобы (Даўмонт-Сясіцкі), падваення (Булак-Балаховіч, Дуж-Душэўскі). У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя з’явіліся прыдомкі, утвораныя ад назвы родавага герба.
Прыдомкі мела значная колькасць беларускіх, літоўскіх, польскіх шляхецкіх родаў. У канцы XIX стагоддзя выйшаў слоўнік Аляксандра Стэкерта «Прыдомкі польскія, літоўскія і русінскія».
Прыдомкі ў беларускай мове не скланяюцца (з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, пра Іосіфа Воўк-Левановіча, Вінцэнту Дунін-Марцінкевічу).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.