Свята-Троіцкая царква (Вялікая Сваротва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі на ўскраіне вёскі Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён, пры выездзе на вёсу Моўчадзь), помнік архітэктуры класіцызму XIX ст. Адзіная ў сучаснай Беларусі царква трохвугольнай у плане формы.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
53°22′24,29″ пн. ш. 25°46′02,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікая Сваротва |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1823 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая драўляная царка ўзведзена ў XVIII стагоддзі. Новы храм з бутавага каменю і цэглы пабудаваны ў 1823 годзе на сродкі памешчыка Назабытоўскага. У 1886 годзе пастаўлена царкоўнапрыходская школа. Адрэстаўравана ў пачатку XXI стагоддзя. Перад храмам пастаўлена мураваная арачная брама.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1].
Царква ўяўляе сабой цэнтрычнае 3-вугольнае ў плане двухяруснае збудаванне з шатровым верхам і макаўкай. Вуглы вылучаны калонамі і руставанымі лапаткамі, восі граняў па ярусах — арачнымі аконнымі праёмамі з глыбокім адхіламі ў сценах (таўшчыня 1 м). Унутры зала перакрытая плоскай столлю. У 1868 годзе ўстаноўлены іканастас светла-блакітнай афарбоўкі на 13 абразоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.