Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Орша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Раства-Багародзіцкая царква[1] — праваслаўны храм у горадзе Оршы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца пры ўцячэнні ракі Аршыцы ў Дняпро, на Зааршынні, па адрасе вуліца Савецкая, 4а.
Хуткія факты Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Краіна ...
Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
54°30′22,8″ пн. ш. 30°25′03,52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Орша |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Віцебская і Аршанская |
Благачынне | Цэнтральнае благачынне горада Оршы |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Заснавальнік | Аршанскае праваслаўнае брацтва |
Дата заснавання | 1691 |
Дата пабудовы | 2000-я |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000107шыфр 213Г000107 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свята-Раства-Багародзіцкая царква.
У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000-я гады яе аднавілі на старых падмурках. Твор архітэктуры барока і класіцызму. Рэшткі падмуркаў гістарычнай царквы Раства Багародзіцы з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння.