![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Histvalue_sign_export.svg/langbe-640px-Histvalue_sign_export.svg.png&w=640&q=50)
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь — спіс аб'ектаў архітэктуры, гісторыі, археалогіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музейныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікай Беларусь. Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі падзяляюцца на наступныя 4 катэгорыі, пазначаныя лічбамі:
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Histvalue_sign_export.svg/640px-Histvalue_sign_export.svg.png)
гісторыка-культурныя каштоўнасці, уключаныя або прапанаваныя да ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны;
унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакументальныя аб'екты міжнароднага значэння;
аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння;
гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, але якім асобна не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
гісторыка-культурныя каштоўнасці, поўная аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўныя і нязменныя;
гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія поўнасцю або часткова адноўлены (зафіксаваны) на другасным матэрыяле ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці якіх аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.