Свята-Пакроўская царква (Хабовічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Хабовічы (Кобрынскі раён), помнік драўлянага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
52°03′39″ пн. ш. 24°28′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Хабовічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | драўлянае дойлідства |
Дата пабудовы | 1899 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000450 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудавана на заходняй ускраіне вёскі ў 1899 годзе на месцы папярэдняга храма[1] (па іншых звестках у 1911 г.). У 1987 адрамантавана. Царква дзейнічае.
Традыцыйны тып праваслаўнага храма з трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якая ўключае шатровую званіцу, крыжападобны ў плане асноўны аб'ём і пяцігранную апсіду з бакавымі алтарамі. Над будынкам узвышаюцца два аднолькавыя светлавыя барабаны, завершаныя шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. У аздобе выкарыстаны разныя карнізы, фігурная шалёўка, вуглавыя лапаткі.
Абразы 18—19 ст.: «Віленскія мучанікі», «Георгій Перамоганосец», «Святы Ануфрый».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.