Сафія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сафі́я (балг.: Со́фия — «прамудрасць», ад грэч. Σοφια «майстэрства», «мудрасць», лац.: Serdica) — сталіца Балгарыі. Размешчаная на паўднёвай ускраіне Сафійскай катлавіны. Транспартны вузел (UN/LOCODE BG SOF). Міжнародны аэрапорт.
Горад
Сафія
София
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 1 330 000 чалавек (2014). Звыш 95 % усіх жыхароў складаюць этнічныя балгары. Размешчаны на захадзе Балгарыі, на паўднёвай ўскраіне Сафійскай катлавіны, ля падножжа горнага масіва Вітоша. Клімат умераны кантынентальны.
Вузел чыгунак, міжнародны аэрапорт, метрапалітэн (з 1998 года), трамвай, тралейбус. У Сафіі засяроджана каля 1/6 агульнабалгарскай прамысловай вытворчасці (машынабудаванне, металургія, хімічная, гумавая, цэлюлозна-папяровая, харчовая, лёгкая прамысловасць). У горадзе размешчаныя: Балгарская акадэмія навук, універсітэты, тэатры. Нацыянальная і гарадская мастацкія галерэі, археалагічны, гістарычны, прыроданавуковы і іншыя музеі.
У старажытнасці на месцы Сафіі існавала селішча фракійскага племя сердаў, у I стагоддзі н.э. якое атрымала рымскае назву Сердыка. З IX стагоддзя пад імем Срэдзец — у складзе Балгарыі. У канцы 14 стагоддзя атрымала назву Сафія (па царкве святой Сафіі). У XIV стагоддзі захоплена туркамі; ў XVI—XVIII стагоддзях з’яўлялася другім пасля Канстанцінопаля гандлёвым цэнтрам Балканскага паўвострава. З 1879 года — сталіца незалежнай Балгарыі.