Іскыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іскыр (балг.: Искър) — рака ў Балгарыі, правы прыток Дуная.
Даўжыня 368 кіламетраў. Плошча басейна 8,6 тыс. км². Вытокі ў гарах Рыла, працякае па Самакаўскай і Сафійскай катлавінах, перасякае храбты Стара-Планіна ў Іскырскай цясніне, нізоўі — па Ніжнедунайскай раўніне. Веснавое разводдзе, летняя межань. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 54 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. У басейне Іскыра — гарады Самакаў, Мездра, Чарвен-Браг, працякае па ўсходняй ускраіне горада Сафія.