From Wikipedia, the free encyclopedia
Сафанісба Ангісола (італ. Sofonisba Anguissola) (каля 1532, Крэмона - 16 лістапада 1625, Палерма) — італьянская мастачка, першая вядомая мастачка эпохі Рэнесансу.
Сафанісба Ангісола | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1532[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1625[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Amilcare Anguissola[d] |
Муж | Orazio Lomellino[d][1] |
Род дзейнасці | мастачка, артыстка, дзеяч выяўленчага мастацтва, дызайнер |
Жанр | партрэтны жывапіс[d][3], гістарычны жывапіс[7], жанравы жывапіс[7], рэлігійны жывапіс[d][7] і партрэт[7] |
Мастацкі кірунак | маньерызм[8] і Адраджэнне[9] |
Уплыў | Bernardino Campi[d] і Бернардзіна Гаці |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сафанісба нарадзілася ў Крэмона (Ламбардыя). Яна была самай старэйшай з сямі дзяцей, шасцёра з якіх былі дзяўчынкі (адна з сясцёр Лючыя Ангісола). Яе бацька Амількар Ангісола належаў да абранага арыстакратычнага кола Генуі. Маці Сафанісбы Б'янка Панцонэ таксама была родам з вядомай арыстакратычнай сям'і. Яна памерла рана, калі Сафанісбе было ўсяго пяць гадоў.
Будучы ўжо добра вядомай, Ангісола пабывала ў 1558 годзе ў Мілане, дзе напісала партрэт герцага Альбы, які парэкамендаваў яе іспанскаму каралю Філіпу II. У наступным годзе Сафанісба была запрошаная да іспанскага двара, што з'яўлялася прызнаннем яе таленту.
Сафанісбе Ангісоле было 27 гадоў, калі яна пакінула сваю сям'ю і прыехала ў Іспанію да двара караля. Узімку 1559-1560 яна прыбыла ў Мадрыд, каб служыць прыдворнай мастачкай і прыдворнай дамай каралевы Лізаветы Валуа, трэцяй жонкі караля Філіпа II, з якой ён толькі што ажаніўся. Неўзабаве яна заваявала павагу і давер маладой каралевы.
Ангісола правяла наступныя гады, у асноўным ствараючы афіцыйныя прыдворныя партрэты, у тым ліку каралеву і іншых членаў каралеўскай сям'і, сястру Філіпа II Хуану, і сына дона Карласа. Яе партрэты Лізаветы Валуа і Ганны Аўстрыйскай (чацвёртай жонкі Філіпа II) дынамічныя і поўныя жыцця.
У апошнія гады жыцця Ангісола пісала не толькі партрэты, але і палотны на рэлігійныя тэмы, як і ў дні сваёй юнацкасці. Аднак многія яе карціны былі пасля страчаны.
Удалы гандаль мужа і шчодрая пенсія ад Філіпа II дазволілі ёй свабодна займацца жывапісам і камфортна жыць. Яна была вядучым партрэтыстам ў Генуі, пакуль не пераехала ў Палерма ў апошнія гады жыцця. У 1620 годзе яна стварыла свой апошні аўтапартрэт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.