From Wikipedia, the free encyclopedia
Саскуэхана (англ.: Susquehanna River) — рака на паўночным усходзе ЗША, самая доўгая сярод паўночнаамерыканскіх рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян паміж вусцем Святога Лаўрэнція і Місісіпі і 16-я па даўжыні сярод рэк ЗША (715 км). Басейн ракі плошчай у 71225 км² пакрывае каля паловы тэрыторыі Пенсільваніі, а таксама частка штата Нью-Ёрк і Мэрыленда. Рака мае два рукавы: Паўночны (цячэ на поўдзень са штата Нью-Ёрк, выток у возеры Атсега) і Заходні (цячэ на ўсход з заходняй Пенсільваніі). Рукавы злучаюцца каля горада Нортамберленд у Пенсільваніі. На рацэ знаходзіцца горад Гарысберг.
Саскуэхана | |
---|---|
англ. Susquehanna River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 715 км |
Басейн | 71 225 км² |
Расход вады | 1 135 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | возера Атсега |
• Месцазнаходжанне | штат Нью-Ёрк |
• Вышыня | 360 м |
• Каардынаты | 42°42′02″ пн. ш. 74°55′10″ з. д.HGЯO |
Вусце | Чэсапікскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 39°32′35″ пн. ш. 76°04′32″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чэсапікскі заліў → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіёны | Пенсільванія, Нью-Ёрк, Мэрыленд |
басейн Саскуэханы | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.