Рака Святога Лаўрэнція

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рака Святога Лаўрэнція

Рака Святога Лаўрэнція (фр.: fleuve Saint-Laurent, англ.: Saint Lawrence River) — рака ў Паўночнай Амерыцы, якая працякае па тэрыторыі ЗША і Канады і злучае Вялікія азёры з Атлантычным акіянам. Даўжыня 1197 км.

Хуткія факты Святога Лаўрэнція, Характарыстыка ...
Святога Лаўрэнція
англ. Saint Lawrence River, фр. Fleuve Saint-Laurent
Thumb
Характарыстыка
Даўжыня 1197 км
Басейн 1 030 000 км²
Расход вады 10 400 м³/с
Вадацёк
Выток Возера Антарыа
  Вышыня 250 м
  Каардынаты 44°20′59″ пн. ш. 76°00′52″ з. д.HGЯO
Вусце Заліў Святога Лаўрэнція
  Вышыня 0 м
  Каардынаты 49°40′00″ пн. ш. 64°30′00″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заліў Святога Лаўрэнція
Краіны
Thumb
Вадазбор ракі Святога Лаўрэнція
Thumb
вусце
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Вадазбор 1290 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14 тыс. м³/сек.

Гісторыка-культурнае значэнне

Рака носіць назву, дадзеную ёй Жакам Карцье. Акрамя ракі, гэтую ж назву атрымаў таксама заліў, у які яна ўпадае. Пасля падарожжаў Шамплена даліна ракі Св. Лаўрэнція стала цэнтрам французскай каланізацыі рэгіёна: тут сфарміравалася частка тэрыторыі Новай Францыі — правінцыя Квебек з гарадамі Манрэаль, Квебек, Леві і Труа-Рыўер. Пад час Сямігадовай вайны гэтыя землі былі захоплены брытанцамі. Нягледзячы на гэта, рэгіён працягвае быць цэнтрам французскай мовы і культуры ў Паўночнай Амерыцы. Рака стала першым прасторным шляхам для гандляроў пушнінай і каланістаў, а ў наш час для вялікіх акіянскіх грузавых судоў.

Флора і фаўна

На рацэ можна сустрэць бялух, фінвалаў і блакітных кітоў. Спалучэнне раслін, жывёл і птушак, якія жывуць па берагах ракі, адно з найбольш стракатых на зямлі. У рацэ водзяцца сотні відаў рыб, больш 20 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 12 відаў водных сысуноў. На балотах і ўздоўж берагоў гняздуюцца каля 300 відаў птушак.

Гаспадарчае значэнне

Thumb
Мост праз раку Святога Лаўрэнція

Басейн ракі — адзін з самых густанаселеных і асвоеных у Канадзе. Тут развіты як сельская гаспадарка (мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне пшаніцы), так і прамысловасць. У басейне ракі пражывае каля 20 мільёнаў чалавек, у тым ліку каля 4 мільёнаў — у горадзе Манрэаль.

Прытокі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.