From Wikipedia, the free encyclopedia
Сара Берна́р (фр.: Sarah Bernhardt; 23 кастрычніка 1844, Парыж — 26 сакавіка 1923, Парыж) — французская актрыса, якую ў пачатку XX стагоддзя называлі «самай знакамітай актрысай за ўсю гісторыю»[2]. Поспеху яна дабілася на сцэнах Еўропы ў 1870-х гадах, а затым з трыумфам гастралявала і ў Амерыцы. У яе амплуа былі пераважна сур'ёзныя драматычныя ролі, з-за чаго актрыса атрымала мянушку «Боская Сара».
Сара Бернар | |
---|---|
Sarah Bernhardt | |
| |
Імя пры нараджэнні | Генрыэт Разін Бернар |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1844 |
Месца нараджэння | Парыж, Францыя |
Дата смерці | 26 сакавіка 1923 (78 гадоў) |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Edouard Bernhardt[d][1] |
Маці | Judith-Julie Bernardt[d] |
Муж | Jacques Damala[d] |
Дзеці | Maurice Bernhardt[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1862—1922 |
Тэатр | «Адэон», «Камеды Франсэз», «Тэатр Сары Бернар» |
Ролі | Маргарыта Гацье, Андрамаха, Клеапатра, донна Соль |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0076800 |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сара Бернар нарадзілася 22 кастрычніка 1844 года ў Парыжы[3]. Маці Сары — Юдзіф (пасля Юлія) Бернар (1821, Амстэрдам — 1876, Парыж), паходзіла з яўрэйскай сям’і і была дачкой каміваяжора Морыца Барух Бернардта і Сары Гірш (1797—1829)[4]. З 1835 года Юдзіф, яе чатыры сястры і брат выхоўваліся мачахай Сарай Кінсберген (1809—1878). Бацька застаўся невядомы. Часам ім лічаць Поля Марэля, афіцэра французскага флоту (пра гэта сведчаць некаторыя афіцыйныя дакументы). Паводле іншай версіі бацькам з’яўляецца Эдуард Бернар, малады адвакат.
Да прыезду ў Францыю Юдзіф падзарабляла мадысткай. Але ў Парыжы яна стала куртызанкай. Прыемны выгляд, уменне з густам апранацца забяспечылі ёй нябеднае існаванне за кошт сродкаў заможных палюбоўнікаў. Дачка замінала Юдзіф весці бесклапотнае жыццё, і таму Сара была адпраўлена ў Англію, дзе жыла з няняй. Яна магла застацца там да паўналецця, калі б не адбыўся няшчасны выпадак: няня пакінула Сару адну з мужам-інвалідам, Сара змагла выбрацца са свайго крэсла і падышла занадта блізка да каміна, і яе сукенка загарэлася. Суседзі выратавалі Сару. Юдзіф у гэты час падарожнічала па Еўропе з чарговым спонсарам. Яе выклікалі да дачкі, яна прыехала ў Англію і забрала Сару ў Парыж. Неўзабаве яна зноў пакінула яе, пакінуўшы на апеку яшчэ адной нянькі.
Вымушаная жыць у панылым месцы, у змрочным доме, куды прывезла яе нянька, Сара замкнулася ў сабе. Але лёс усё ж такі злучыў маці і дачку. Выпадковая сустрэча з цёткай, Разінай, якая была такой жа куртызанкай, як і Юдзіф, укідвае Сару ў ашалеласць. У прыпадку яна падае з рук няні і ламае сабе руку і нагу. Маці, нарэшце, забірае яе, і некалькі гадоў выдаткоўваецца на тое, каб адзінокая дзяўчынка ўзгадала, што такое матчына любоў.
Сара не была навучана ні чытанню, ні пісьму, ні ліку. Яе аддаюць у школу Мадам Фрэсард, дзе яна праводзіць два гады. У час знаходжання ў школе Сара ўпершыню прымае ўдзел у спектаклях. Падчас аднаго з выступленняў яна раптам бачыць, як у залу ўваходзіць яе маці, якая вырашыла наведаць дачку. З Сарай здараецца нервовы прыступ, яна забывае ўвесь тэкст і «страх сцэны» з тых часоў застаецца з ёй да самых апошніх дзён, працягваючы пераследваць яе нават у перыяд яе сусветнай славы.
Восенню 1853 года Сару аддаюць на навучанне ў прывілеяваную прыватную школу Грандшамп. Пратэкцыю ладзіць чарговы прыхільнік Юдзіф, герцаг Морна.
Падлеткам Сара была вельмі худой, пастаянна кашляла. Дактары, якія аглядалі яе, прадракалі ёй хуткую смерць ад сухотаў. Сарай апаноўвае тэма смерці. Прыкладна ў гэты час робяцца яе знакамітыя фатаграфіі, дзе яна ляжыць у труне (труну ёй купіла маці пасля доўгіх угавораў). Аднойчы маці задаволіла нараду блізкіх сваякоў і сяброў, дзе яны вырашылі, што Сару варта хутчэй выдаць замуж. У афектацыі дзяўчынка накіроўвае позірк да нябёсаў і заяўляе прысутным, што яна аддадзена Богу і яе доля — манаскія адзенні. Герцаг Морна па вартасці ацэньвае гэту сцэну і рэкамендуе маці аддаць дачку ў кансерваторыю. У гэты ж час Сара ўпершыню трапляе на імпрэзу ў Камеды Франсэз. Пасля гэтага лёс яе вырашаны[5].
«Калі заслона павольна паднялася, я адчула, што губляю прытомнасць. Можна сказаць, у гэты момант паднялася заслона ў маім жыцці. З кнігі «Маё падвойнае жыццё»/small> |
Ва ўзросце 13 гадоў Сара паступіла ў драматычны клас Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва[6], які яна скончыла ў 1862 годзе[3].
Нягледзячы на пратэкцыю, для паступлення ў кансерваторыю Сары трэба было вытрымаць экзамен перад камісіяй. Для падрыхтоўкі да яго яна займаецца ўрокамі дыкцыі. Яе галоўным настаўнікам у гэты час становіцца Аляксандр Дзюма, бацька. Геній мастацкіх вобразаў, ён вучыць Сару, як ствараць характары з дапамогай жэстаў і голаса. На экзамене ўсе зачараваныя голасам Сары і яна без праблем паступае на навучанне, якому аддае ўсе сілы. На выпускным экзамене яна заваёўвае другі прыз.
1 верасня 1862 года Сара Бернар дэбютавала ў тэатры «Камеды Франсэз» у спектаклі «Іфігенія» Жана Расіна, выканаўшы галоўную ролю. Ні адзін з крытыкаў не разглядзеў у пачаткоўкі акцёрцы будучую зорку, большасць лічыла, што хутка імя гэтай актрысы непрыкметна знікне з афіш. Неўзабаве з-за канфлікту Сара Бернар спыніла супрацоўніцтва з «Камеды Франсэз». Яе вяртанне адбылося толькі праз дзесяць гадоў.
Пасля сыходу з тэатра для Бернар наступаюць няпростыя часы. Аб наступных чатырох гадах яе жыцці мала што вядома, за выключэннем хіба таго, што ў гэты перыяд яна змяніла некалькі палюбоўнікаў. Але стаць куртызанкай, як яе маці, Сара не хацела. 22 снежня 1864 года ў Сары нараджаецца сын, Морыс, чыім бацькам быў Анры, прынц дэ Лін. Вымушаная шукаць сродкаў для існавання і выхавання сына, Сара ўладкоўваецца ў тэатр Адэон, другім па значнасці з парыжскіх тэатраў таго часу. Пасля некалькіх не надта ўдалых роляў крытыкі заўважаюць яе ў Караля Ліра, дзе яна гуляе Кардэлію. Наступны поспех прыходзіць з роляй у п’есе «Kean» Дзюма-бацькі, які застаўся вельмі задаволены гульнёй сваёй пратэжэ.
У 1869 года актрыса выконвае ролю менестрэля Занеты ў «Мінакі» Франсуа Капэ, пасля чаго да яе прыйшоў поспех. Трыўмфальнай стала для яе ролю Каралевы ў «Руі Блаз» Віктора Гюго, якую яна адыграла ў 1872 годзе[6].
Працавала ў тэатрах «Камеды Франсэз», «Жымніз», «Порт-Сен-Мартэн», «Адэон». У 1893 годзе набыла тэатр «Рэнесанс», у 1898 — тэатр «Насьён»[6] на плошчы Шатле, які атрымаў назву Тэатра Сары Бернар. Шматлікія выбітныя дзеячы тэатра, напрыклад К. С. Станіслаўскі, лічылі мастацтва Бернар узорам тэхнічнай дасканаласці[3]. Аднак віртуознае майстэрства, выдасканаленыя тэхніка, мастацкі густ спалучаліся ў Бернар з знарочыстай эфектнасцю, некаторай штучнасцю гульні.
Шматлікія выбітныя сучаснікі, у прыватнасці, А. П. Чэхаў[7], І. С. Тургенеў[8], А. С. Суворын[9] і Т. Л. Шчэпкіна-Купернік[10], адмаўлялі наяўнасць у актрысы таленту, які падмяняецца гранічна вывастранай і механістычнай тэхнікай гульні. Гэтак буйны поспех імі тлумачыўся фенаменальным паблісіці, што аказваюцца Бернар прэсай, якое больш дакраналася яе асабістага жыцця, чым уласна тэатра, а таксама надзвычай раздзіманым ажыятажам, папярэднім самому прадстаўленні.
Сярод лепшых роляў: донна Соль («Эрнані» Гюго), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» Дзюма-сына), Тэадора (аднайменная п’еса Сарду), прынцэса Гроза, герцаг Рэйхштацкі (у аднайменнай п’есе і «Арляні» Растана), Гамлет (аднайменная трагедыя Шэкспіра), Ларэнзача (аднайменная п’еса Мюсэ). З 1880-х гг. Бернар гастраліравала ў многіх краінах Еўропы і Амерыкі. Выступала ў Расіі (1881, 1892, 1908—1909) у сценах Міхайлаўскага тэатра, у Маскве, а таксама Кіеве, Адэсе і Харкаве.
Падчас гастроляў 1905 года ў Рыа-дэ-Жанэйра Сара Бернар пашкодзіла правую нагу, якую ў 1915 годзе прыйшлося ампутаваць. Але, нягледзячы на калецтва, Сара Бернар не пакінула сцэнічную дзейнасць. У гады Першай сусветнай вайны выступала на фронце. У 1914 годзе была ўзнагароджана ордэнам Ганаровага легіёна[6]. У 1922 годзе прыпыніла сцэнічную дзейнасць[3].
Актрыса памерла 26 сакавіка 1923 года ў Парыжы ва ўзросце 78 гадоў ад урэміі пасля адмовы нырак. Яна пахавана на могілках Пер-Лашэз.
Першым вядомым палюбоўнікам Сары Бернар стаў граф дэ Кератры. Аднак сапраўдным каханнем быў бельгіец Яўген, 8-ы прынц дэ Лін. Ад яго Сара ў 1863 годзе, ва ўзросце 20 гадоў, нарадзіла сваё адзінае дзіця — сына Морыса. Прынц прапанаваў Сары шлюб, аднак сям’я была рэзка супраць. Гэта прымусіла Сару не толькі адмовіць, але і скончыць адносіны[11]. Пазней прынц прапаноўваў сыну афіцыйна яго прызнаць, але той катэгарычна адмовіўся. Неўзабаве прынц ажаніўся з польскай прынцэсай Марыя Ябланоўскай.
У 1882 годзе Сара пазнаёмілася з дарадцам грэчаскай дыпламатычнай місіі ў Парыжы, 26-гадовым Жакам Дамада (сапраўднае імя — Арыстыдыс Дамала), які славіўся як новы Казанова. Прыгажосць і дзёрзкасць маладога пакарылі Сару. Дамала пакінуў службу, кар’еру, радзіму і паступіў у трупу Бернар. На працягу некалькіх месяцаў ён быў яе законным мужам. Шлюб фактычна распаўся з-за прыхільнасці Дамала да морфію, хоць афіцыйна працягваўся да яго смерці ў 1889 годзе. Больш Сара ніколі не выходзіла замуж. Аднак у апошнія гады свайго «замужжа» мела рамантычныя адносіны з прынцам Валійскім, які пазней стаў каралём Эдуардам VII[12].
Сярод блізкіх таварышаў Сары Бернар былі французскі гравёр Гюстаў Дарэ, акцёр Жан Муне-Сюлі, пісьменнік Віктор Гюго. Чэшскі мастак Альфонс Муха стварыў некалькі лепшых сваіх работ у стылі мадэрн, выкарыстаўшы вобраз Сары Бернар. Доўгія гады блізкай сяброўкай актрысы была мастачка Луіза Абема.
У 1910 годзе падчас гастроляў у ЗША 66-гадовая Сара Бернар пазнаёмілася амерыканцам галандскага паходжання Лу Тэлегенам, які быў маладзейшы за яе на 35 гадоў. Іх раман доўжыўся 4 гады.
Існуе паданне, што апошняй воляй Сары Бернар было наняць шэсць прыгожых маладых акцёраў, якія панясуць яе труну. На пытанне, калі Бернар спыніць асвятляць сваё жыццё полымем любові, яна адказала: калі перастану дыхаць[13].
Партрэты Сары Бернар пісаў Баст-Лепаж, Болдзін, Гандара і інш. мастакі, яе шматкроць фатаграфаваў Надар.
Альфонс Муха пісаў рэкламныя плакаты да яе выступленняў.
У 1875 годзе Сара Бернар пачала будаўніцтва ўласнага дома на авеню дэ Вілья ў Парыжы. Распрацаваць праект маёнтка яна запрасіла архітэктара Фелікса Эскалье, над унутраным убраннем працавалі дзясяткі мастакоў і скульптараў, у тым ліку ствараўся зімовы сад, распрацоўваўся арыгінальны інтэр'ер для кожнага пакоя. Верагодна, пасля гэтага Сара Бернар захапілася скульптурай. Яе працы былі ўдалымі. Вядома, што свой бюст ёй замовіў барон Адольф дэ Ротшыльд — прадстаўнік французскай галіны банкіраў Ротшыльдаў.
У 1877 годзе яна захапілася жывапісам, напісала некалькі партрэтаў сваіх знаёмых. Вядома, што падчас Сусветнай выстаўкі 1878 года, якая адбылася ў Парыжы, яна штодня падымалася на вышыню 2600 метраў на аэрастат Анры Жыфара. Гэтыя паветраныя падарожжы натхнілі яе на напісанне навелы «Сярод аблокаў». З канца 1870-х гадоў Сара Бернар пачала займацца літаратурнай творчасцю. Яна напісала два рамана («Маленькі ідал» і «Прыгожы двайнік»), чатыры п’есы для тэатра («Андыен Лекуўрэ», «Прызнанне», «Сэрца мужчыны», «Тэатр на поле гонару"). Аўтар некалькіх біяграфічных твораў і мемуараў, сярод іх апублікаваныя:
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Дуэль Гамлета | Le duel d'Hamlet | Гамлет | |
ф | Каралева Елізавета | Les Amours de la reine Élisabeth | Каралева Елізавета I | |
ф | Дама з камеліямі | La Dame aux camélias | Маргарыта Гацье | |
ф | Адрыяна Лекуўрор | Adrienne Lecouvreur | Адрыяна Лекуўрор | |
ф | Жана Дарэ | Jeanne Doré | Жана Дарэ | |
ф | Французскія маці | Mères françaises | ||
ф | La voyante | La voyante |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.