Сапапан
горад у Мексіцы From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Мексіцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Сапапан (ісп.: Zapopan) — горад і муніцыпалітэт у Мексіцы, у штаце Халіска, паўночны прыгарад адміністрацыйнага цэнтра штата Гвадалахары, з якім утварае адзіную агламерацыю. Насельніцтва — 1 155 790 чалавек.
Горад і муніцыпалітэт
Сапапан
Zapopan
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад вядомы, як радзіма Дзевы Сапапана, яе абраз XVI стагоддзя прызнаны каталіцкай царквой як цудадзейны, горад наведваў нават Папа Ян Павел II. У горадзе базуецца адзін з самых вядомых мексіканскіх футбольных клубаў Гвадалахара.
Назва Сапапан паходзіць з мовы Наўатль: слова «tzapopantl» азначае «сярод дрэў Сапоты».
Да іспанскага заваявання гэту тэрыторыю засялялі народы: сапатэкі, нахуа , мая, ацтэкі.
Тэрыторыя была ўзята пад іспанскі кантроль у 1530 годзе канкістадорам Нунья дэ Гузманам, аднак іспанскага паселішча не было арганізавана аж да 1541 года з-за вайны Мікстан іспанскіх заваёўнікаў з Чычымекамі. У гэты год рамках энкам'енды Францыска дэ Бабадзіла прывёў са сваіх земляў каля 130 індзейцаў для аднаўлення насельніцтва ў наваколлях Сапапана.
Шанаванне Дзевы Сапапана прыняло пастаянны характар у сувязі з пачаткам будаўніцтва базілікі ў 1689 годзе[1]. Скончана будаўніцтва было толькі ў 1892 годзе.
Муніцыпальны палац быў пабудаваны ў 1942 годзе, першапачаткова як школа. У горадзе ёсць стадыён «Чывас» на 45 000 чалавек, музей мастацтваў, універсітэт, тэатр Галерыяс.
і іншыя…
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.