(пам. 1659) абозны вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Самуэль Аляксандр Камароўскі (? — 20 кастрычніка 1659) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634, антыфеадальнай вайны 1648—1651 (на баку ВКЛ), вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.
Самуэль Аляксандр Камароўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Samuel Aleksander Komorowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тамаш Казімір Сапега | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Пац | ||||||
Смерць |
20 кастрычніка 1659[1][2] |
||||||
Род | Камароўскія[d] | ||||||
Бацька | Юрый Камароўскі[d] | ||||||
Маці | Марыяна з Сапегаў[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Званне | ротмістр |
Паходзіў са шляхецкай сям’і, продкі якой перасяліліся ў ВКЛ з Добжынскай зямлі.
З 1632 ротмістр гусарскай харугвы. У чэрвені 1633 харугва Камароўскага амаль уварвалася у лагер расійскага войска пад камандаваннем Міхаіла Шэіна, знішчыла і ўзяла ў палон значную колькасць воінаў, захапіла жывёлу, харч і коней. У студзені 1634 Камароўскі дзейнічаў пад Белай, даходзіў да Ржэва, Таропца.
Пасля заканчэння вайны з 1635 падчашы, з 1649 харужы вількамірскі.
Пасля паўстання Багдана Хмяльніцкага, верагодна, удзельнічаў у Корсунскай бітве 1648 у складзе кароннага войска ў якасці ротмістра казацкай харугвы. Восенню 1648 на чале драгунскай харугвы змагаўся супраць казакоў на Валыні, у складзе войска ВКЛ удзельнічаў у авалоданні Пінскам. Разам з А. Паўлоўскім вызначыўся ў Лоеўскай бітве 1649, удала ацаніўшы абстаноўку і ўдарыўшы на казакоў Міхаіла Крычэўскага з тылу.
Напярэдадні вайны з Расіяй, у красавіку 1654 прызначаны абозным ВКЛ.
У 1654 беспаспяхова спрабаваў вызваліць Віцебск. Пасля падпісання Кейданскай дэкларацыі 1655 падтрымаў вялікага гетмана Януша Радзівіла, у верасні 1655 арыштаваў апазіцыйных да гетмана афіцэраў, у тым ліку польнага гетмана Вінцэнта Гасеўскага. Пасля смерці Януша Радзівіла адышоў ад шведаў і пачаў супраць іх баявыя дзеянні сумесна расійскімі войскамі.
У 1658—1659 ваяваў супраць шведаў у Жамойці. Пасля паланення Гасеўскага расійскімі войскамі з кастрычніка 1658 выконваў абавязкі рэгіментара войска ВКЛ у Жамойці. Заслугі Камароўскага высока ацэніваліся соймам, у 1634 ён атрымаў у валоданне вёскі ў Новагародскім ваяводстве, сойм 1649 узнагародзіў Камароўскага як «заслужанага здаўна ў інфлянцкай, маскоўскай экспедыцыях жаўнера» вёскамі ў Мазырскім павеце.
Заслугі Камароўскага адзначаліся пасля яго смерці ў канстытуцыях соймаў 1662 і 1677.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.