Саланцы
тып глебы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Саланцы́[1] — глебы засушлівых абласцей, стэпаў і паўпустынь, якія на глыбіні да 20—80 см утрымліваюць значную колкасць солей натрыю і іншых лёгкарастваральных солей.
Саланцы фарміруюцца ва ўмовах непрамыўнога воднага рэжыму або пры рассаленні саланчакоў, пераважна разам з іншымі глебамі[1]. Саланцам уласцівы вязкасць і набраканне ў вільготным стане, вялікае ўшчыльненне і цвёрдасць у сухім стане, слупкаватая, прызматычная ці глыбістая структура іліювіяльнага гарызонту, малая водапранікальнасць, высокая рухомасць калоідаў. У верхнім гарызонце маецца 0,5—8[1] % гумусу.
Малаўрадлівыя, пакрытыя саланцовай расліннасцю глебы. Выкарыстанне сланцоў у гаспадарчых мэтах патрабуе прамыўкі, гіпсавання і ўнясення арганічных угнаенняў.
Пры пераўвільгатненні і рассаленні з саланцоў утвараюцца соладзі[2].