Солі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Солі — клас хімічных злучэнняў; крышталічныя ў нармальных умовах рэчывы з іённай будовай.
Растваральныя солі з вадой утвараюць растворы электралітаў. Могуць разглядацца як прадукт замяшчэння атамаў вадароду ў кіслаце на атамы металу або гідроксагрупы ў аснове на кіслотны астатак. Утвараюцца шляхам рэакцыі нейтралізацыі паміж кіслатой і асновай, узаемадзеяннем кіслаты з асноўным аксідам, з металам, іншымі рэакцыямі.
Адрозніваюць солі нейтральныя (або сярэднія), кіслыя, якія ўтрымліваюць незамешчаныя атамы вадароду пры кіслотным астатку (напрыклад, NaHCO3), асноўныя, калі прысутнічаюць незамешчаныя гідроксагрупы (напрыклад, Cu(OH)Cl), двайныя (напрыклад, KCl•MgCl2 = KMgCl3), камплексныя.
Для соляў характэрная растваральнасць у палярных растваральніках, асабліва ў вадзе.