Хімічная рэакцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хімі́чная рэа́кцыя — пераўтварэнне адных рэчываў (рэагентаў) у іншыя (прадукты), адрозныя саставам ці будовай. Агульная колькасць атамаў кожнага з элементаў, з якіх складаюцца рэчывы, застаецца ў хімічнай рэакцыі нязменнай (у адрозненне ад ядзернах рэакцый). Паслядоўнасць элементарных актаў хімічнага пераўтварэння называецца механізмам хімічнай рэакцыі. Хімічную рэакцыю апісвае хімічнае ўраўненне.
Працяканне хімічнай рэакцыі залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў і знешніх умоў. Хімічныя рэакцыі адбываюцца пры кантакце рэчываў, часта пад уплывам знешніх уздзеянняў (награванне, ціск, выпраменьванне і да т.п.). Хімічныя рэакцыі падпарадкоўваюцца пэўным заканамернасцям, якія вывучаюць фізічная хімія, тэрмадынаміка і хімічная кінетыка. (Гл. таксама закон захавання масы, закон Геса, правіла Вант-Гофа)