From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэгенсбургскае біскупства (ням.: Hochstift Regensburg) — адно з суверэнных тэрытарыяльных княстваў Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое было ўтворана ў сярэдзіне XIII стагоддзя і існавала да медыятызацыі 1803 года, калі біскупства было ператворана ў архібіскупства.
Рэгенсбургскае біскупства | |
---|---|
Hochstift Regensburg | |
Статус | Царкоўнае ўладанне |
Сталіца | Рэгенсбургскі сабор |
Год утварэння | XIII стагоддзе |
Імперская акруга | Баварская акруга |
Калегія князёў |
1 месца (палата князёў царквы) |
Медыятызацыя | 1803 Рэгенсбургскае архібіскупства |
Біскупства заснавана архібіскупам зальцбургскім Святым Баніфацыем у 739 годзе. У XIII стагоддзі статус біскупства быў падняты да імперскага з правамі суверэннага княства імперыі.
У пачатку XVI стагоддзя біскуп Ёхан III упэўнена супрацьстаяў пратэстанцкай Рэфармацыі, але ўжо пры яго пераемніку Панкрацы фон Зінцэнгофене пратэстантамі быў разбураны сабор. У другой палове XVI стагоддзя пропаведзь езуітаў, якія заснавалі ў 1589 годзе каледж у Рэгенсбургу, змяніла сітуацыю на карысць каталікоў. Некаторыя прыходы вярнуўся ў каталіцтва ў 1614 годзе. Пазней, Трыццацігадовая вайна прычыніла вялікую шкоду дыяцэзіі. Горад абрабаваны, а духавенства і біскуп рэпрэсіям.
У 1653 годзе была заснавана дыяцэзіяльная семінарыя.
У 1668 годзе з біскупа Альберта Сігізмунда пачалася чарада архірэяў Рэгенсбурга з кіруючай Баварскай дынастыі, якая доўжылася на працягу 95 гадоў.
У 1803 годзе пры ўсеагульнай медыятызацыі біскупства ператворана ў архібіскупства пад кіраваннем князя-біскупа Карла Тэадора Дальберга. У 1810 годзе тэрыторыя архібіскупства адышла да Баварыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.