Рэгенсбургскі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэгенсбургскі сабор (ням. Regensburger Dom, Kathedrale St. Peter) — гатычны сабор у Рэгенсбургу (Германія), галоўная царква Рэгенсбургскай епархіі. Сабор вельмі цікавы прыклад нямецкага кірунку ў готыцы і галоўны помнік гатычнай архітэктуры ў Баварыі. Будаўніцтва пачата ў 1275 і скончана ў 1634 годзе, за выключэннем веж, якія былі скончаны ў 1869 годзе.
Славутасць | |
Рэгенсбургскі сабор | |
---|---|
49°01′10″ пн. ш. 12°05′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рэгенсбургская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснавання | 1520 |
Вышыня | 105 м |
Сайт | bistum-regensburg.de/bor… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая згадка пра Рэгенсбургскі сабор — каля 700 года; мясцовае біскупства быў афіцыйна заснавана святым Баніфацыем у 739 годзе. У канцы VIII — пачатку ІХ ст. арыгінальны будынак быў перабудаваны ў каралінгскім стылі. На пачатку ХІ ст. сабор быў пашыраны на захад у раманскім стылі, у тым ліку былі ўзведзены атрый і дзве вежы.
Пасля пажараў у ХІІ ст., новы сабор быў запланаваны ў стылі высокай готыкі, ён быў пабудаваны на месцы раманскага папярэдніка з уключэннем некаторых ранейшых структур. Архітэктар, які адказваў за будаўніцтва новага сабора, прайшоў навучанне ў Францыі, гэтым тлумачыцца ўключэнне французскіх гатычных архітэктурных тэм. Да іх можна аднесці цэнтральны неф, які падзяляецца на тры секцыі, контрфорсы, скляпенні, і дзве вежы над фасадам. Да 1320 года тры хоры сабора былі гатовыя да выкарыстання, паміж 1385 і 1415 гадамі быў завершаны галоўны заходні партал. Большая частка будынку скончана каля 1520 года, тады сабор быў афіцыйна адкрыты.
Сабор перарабілі ў барочным стылі ў 1613—1649 гадах, была заменена мэбля і дададзены купал. У сярэдзіне ХІХ ст. быў яшчэ адзін напружаны перыяд будаўнічых работ. Па-першае, баварскі кароль Людвіг I загадаў правесці агульнае аднаўленне сабору і ануляванне барочных дапаўненняў у 1828—1841 гадах, што ўключала замену барочнага купала гатычным рабрыстым скляпеннем.
Паміж 1859 i 1869 гадамі вежы, а таксама іх шпілі, былі дабудаваны, і праз тры гады сабор цалкам завершаны.
У ХХ ст. былі праведзены некаторыя археалагічныя раскопкі ў нефе, падчас якіх была дададзена пахавальная крыпта для біскупаў (1984—1985).
Заходні партал (1410) багата аздоблены аркамі, навесамі і скульптурамі біблейскіх сцэн, святых, каралёў і фантастычных істот. На дзвярах знаходзяцца інтрыгуючыя скульптуры Д’ябла (злева) і «Бабулі Д’ябла» (справа). Над тымпанам выяўлена Уваскрэсенне Хрыстова, дзе анёл трымае Хрыста за руку.
Ёсць таксама выветраныя з цягам часу скульптуры на контрфорсах паўднёвага боку, у тым ліку тыповы вобраз Judensau («Іудзейская свінаматка»), звернуты да былога яўрэйскага квартала. Скульптура даволі пашкоджаная, але паказвае габрэя, які смокча вялікую свінаматку. Гэта выява — зняважлівая і абразлівая, бо свіння нячыстая ў іўдаізме — была шырока распаўсюджаная ў нямецкамоўных краінах.
Тры заходнія парталы вядуць да трох нефаў, якія дасягаюць вышэйшай кропкі ў алтарах Святой Урсулы (левы неф), хораў і Вярхоўнага Алтара (цэнтральны неф), і капліцы Зайлера (правы неф). Ёсць некалькі алтароў ў бакавых праходах (асабліва на паўночным баку), размешчаных у невялікіх нішах, а не прыдзелах.
Сярод некалькіх вядомых аб’ектаў у інтэр’еры — скульптура «Усмешлівы анёл» на паўднёва-заходнім слупе, якая з’яўляецца часткай групы Дабравешчання. Дзева Марыя размешчана праз неф на паўночна-заходнім слупе, правая рука Марыі злёгку прыпаднята адносіна анёла Гаўрыіла ў прывітанні, у левай руцэ яна трымае кнігу. Скульптура створана каля 1280 года мастаком, вядомым як Майстар святога Эрмінольда. Анёл выглядае вельмі вясёлым і даволі папулярны сярод наведвальнікаў. На ўсходніх слупах нефа — каменныя статуі святых Пятра і Паўла XIV ст.
У саборы знаходзіцца каля 100 выяваў святога Пятра, якому сабор прысвечаны. Сярод вядомых іх узораў — элегантная каменная статуя ў паўднёвым нефе і акно святога Пятра над паўднёвым парталам (каля 1320 года). Як практычна на ўсіх сярэднявечных выявах святога Пятра, ён апазнавальны па тым, што трымае вялікі ключ. На паўднёвай сцяне трансепта — распяцце XVI ст., якое змяшчае рэальныя чалавечыя валасы, паводле легенды яны вырастуць да каленяў Хрыста, калі Судны дзень будзе непазбежны.
Капліца Зайлера займае паўднёвую частку побач з алтаром і адведзена для асабістых малітваў. Яна названая ў гонар магілы рэгенсбургскага біскупа Іагана Міхаэля фон Зайлера (1751—1832), і была пабудавана каралём Людвігам I у 1837 годзе ў гонар свайго былога настаўніка.
У саборы захавалася ўразлівая колькасць сярэднявечных вітражоў. Большая частка датуецца паміж 1320 і 1370 гадамі, але ёсць нават некаторыя паходжаннем з 1220-1230-х гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.