Рыга Мастэрс 2017 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыга Мастэрс 2017 (англ.: Riga Masters 2017, таксама вядомы як Kaspersky Riga Masters 2017 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 23 па 25 чэрвеня 2017 года на арэне Рыга ў Рызе, Латвія. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 2014 годзе і да 2015 года праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship. Кампанія Kaspersky lab у чацвёрты раз запар спансавала Рыга Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £227,000, з якіх £50,000 атрымаў пераможца.
Рыга Мастэрс 2017 | |
![]() | |
Сезон | 2017/2018 |
---|---|
Тэрміны | 23 – 25 чэрвеня 2017 |
Арэна | Арэна Рыга |
Горад | Рыга |
Краіна | Латвія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Kaspersky lab |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £227,000 |
Прызавыя пераможцы | £50,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 5:2 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 68 (+60) |
Колькасць матчаў | 62 (+54) |
Колькасць соценных серый | 24 (+14) |
Найвышэйшая серыя | 140 (Эндру Хігінсан) (кваліфікацыя: 132 (Сяа Гадун, Джымі Робертсан)) |
←2016 ● Рыга Мастэрс ● 2018→ | |
Снукерны сезон 2017/2018 | |
Кубак свету→ |
Пераможцам турніру стаў Раян Дэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Дэвіда Джона ў кваліфікацыі (4:1), Бары Хокінса (4:3), Роберта Мілкінса (4:1), Кайрэна Уілсана (4:3), Джо Пэры ў чвэрцьфінале (4:0), Марка Уільямса ў паўфінальным матчы (5:4) і Стывена Магуайра ў фінальным паядынку з лікам 5:2. Такім чынам, 37-гадовы валіец выйграў першы рэйтынгавы турнір у сваёй кар'еры пасля чатырох паразаў у фінальных паядынках. Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Дэя ў сусветным рэйтынгу на тры пазіцыі (з 18-й на 15-ю).