адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рухча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рухча 1.
Рухчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Столінскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рухча 1 |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 481 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Біжаравіцкага сельсавета Пінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[2], якія 9 кастрычніка 1954 года вернуты назад[3]. 11 жніўня 1959 года ў склад Радчыскага сельсавета перададзена вёска Аўсямірава[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рухчанскага сельсавета 6 населеных пунктаў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 732 чалавекі[6], з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 481 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.