Рукапісная культура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Культура рукапісаў, Рукапісная культура, Культура манускрыптаў — культура, якая залежыць ад рукапісных манускрыптаў для захоўвання і распаўсюджвання інфармацыі. Гэта стадыя, праз якую прайшла большасць развітых культур паміж вуснай культурай (руск.) (бел. і культурай друкавання (руск.) (бел.. Еўропа вайшла ў гэтую стадыю ў перыяд класічнай антычнасці. У раннесярэднявечнай (руск.) (бел. рукапіснай культуры манахі перапісвалі рукапісы ад рукі. Яны капіравалі не толькі рэлігійныя творы, але і розныя тэксты, у тым ліку некаторыя працы па астраноміі, траўнікі (руск.) (бел. і бестыярыі[1]. Сярэднявечная рукапісная культура звязана з пераходам рукапісаў з манастыроў на рынак у гарадах і ўзнікненнем універсітэтаў. Культура рукапісаў у гарадах стварала працоўныя месцы, звязаныя з вырабам і гандлем рукапісамі, і звычайна рэгулявалася ўніверсітэтамі. Позняя рукапісная культура характарызавалася імкненнем да аднастайнасці, упарадкаванага і зручнага доступу да змешчанага ў рукапісе тэксту, лёгкасці чытання ўслых. Гэтая культура вырасла з Чацвёртага Латэранскага сабору (1215) і ўздыму Devotio Moderna. Яна уключала змяненне матэрыялаў (пераход з пергаменту на паперу) і падлягала выпраўленню з боку друкаванай кнігай, а таксама ўплывала на яе.