Чацвёрты Латэранскі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чацвёрты Латэра́нскі сабор (па ліку Каталіцкай царквы — XII Сусветны сабор) адбыўся ў 1215 годзе [1]. На гэтым саборы было прынята рашэнне, што члены царквы павінны абавязкова раз на год спавядацца. Той, хто за год не прыйшоў на споведзь да святара, выганяўся з царквы, і яму адмаўлялі ў праве быць пахаваным па хрысціянскім абрадзе.
Хуткія факты Дата, Прызнаецца ...
Дата | 1215 |
---|---|
Прызнаецца | Каталіцтва |
Папярэдні Сабор | Трэці Латэранскі сабор |
Наступны Сабор | Першы Ліёнскі сабор |
Скліканы | Інакенціем III |
Пад старшынствам | Інакенція III |
Храналагічны спіс Сусветных сабораў |
Закрыць
Былі афіцыйна зацверджаны Папам Інакенціем III манаскія ордэны дамініканцаў і францысканцаў з мэтай барацьбы з ерасямі. Таксама былі прыняты рашэнні пра асуджэнне альбігойцаў, вальдэнсаў і санкцыянавана інквізіцыя [2]. Таксама была прынята забарона для духавенства ўдзельнічаць у судовых ардаліях. Фактычна гэта прывяло да знікнення ардалій з практыкі судаводства.