![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Rafa%25C5%2582_Korsak._%25D0%25A0%25D0%25B0%25D1%2584%25D0%25B0%25D0%25BB_%25D0%259A%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BA_%2528XVIII%2529.jpg/640px-Rafa%25C5%2582_Korsak._%25D0%25A0%25D0%25B0%25D1%2584%25D0%25B0%25D0%25BB_%25D0%259A%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BA_%2528XVIII%2529.jpg&w=640&q=50)
Рафаіл Корсак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рафаіл Корсак (свецкае імя Мікалай; каля 1595 — 28 жніўня 1640, Рым) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Рафаіл Корсак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Пінская і тураўская епархія | ||||||
Папярэднік | Grzegorz Michałowicz[d] | ||||||
Пераемнік | Pachomiusz Woyna Orański[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Руская ўніяцкая царква | ||||||
Папярэднік | Іосіф Вельямін Руцкі | ||||||
Пераемнік | Антоній Сялява | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
1598 |
||||||
Смерць |
28 жніўня 1640(1640-08-28) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Корсакі-Бабыніцкія[d] і Корсакі | ||||||
Бацька | Сямён Іванавіч Корсак[d] | ||||||
![]() |
Паходзіў з кальвінскай сям’і з шляхецкага роду Корсакаў. Навучаўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, дзе перайшоў у каталіцтва. Пазней пад уплывам кіеўскага мітрапаліта Іосіфа Руцкага перайшоў ва уніяцтва. У 1620 уступіў у ордэн базыльянаў, прыняўшы манашскае імя Рафаіл. Працягнуў навучанне ў папскіх калегіумах Брунсберга і Прагі (да 1615[1]), дзе вывучаў філасофію. У 1621—1624 вывучаў тэалогію ў рымскім калегіуме Св. Афанасія.
У 1625—1637 архімандрыт Віленскага Траецкага, у 1631 Ануфрыеўскага (Мсціслаўскае ваяводства), у 1632—1633 Кобрынскага Спаскага, у 1637—1640 Жыдзічынскага манастыроў. У 1626 прызначаны протаархімандрытам базыльянскага ордэна і епіскапам-каад’ютарам мітрапаліта Язэпа Руцкага. У 1626—1632 епіскап галіцкі, у 1632—1637 — турава-пінскі. У 1633 быў накіраваны ў Рым да папы Урбана VIII, ад якога дамогся адмовы ў прызнанні «Пунктаў заспакаення Русі», што былі выдадзеныя Уладзіславам Вазам і легалізоўвалі праваслаўную царкву ў Рэчы Паспалітай.
У 1637 прызначаны мітрапалітам Кіеўскім і Усяе Русі. Падтрымліваў курс на прымірэнне ўніятаў з праваслаўнымі. У 1639 прасіў у папы Урбана VIII дазволу склікаць сумесны сабор праваслаўных і ўніятаў, з мэтай стварэння адзінага рускага патрыярхату Рэчы Паспалітай. Клапаціўся аб беатыфікацыі Іасафата Кунцэвіча.
Памёр і пахаваны ў Рыме.