(1526—1592) кашталян срэмскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рафал Ляшчынскі (польск.: Rafał Leszczyński; каля 1526—1592) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Рафал Ляшчынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Rafał Leszczyński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1526 ці 1526 |
||||||
Смерць | 1592[1] | ||||||
Род | Ляшчынскія | ||||||
Бацька | Ян Ляшчынскі[d] | ||||||
Дзеці | Анджэй Ляшчынскі і Вацлаў Ляшчынскі[d] | ||||||
Веравызнанне | Чэшскія браты | ||||||
Партыя |
Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Яна[2].
Ваявода брэсцка-куяўскі ў 1545—1550, стараста радзеёўскі ў 1550—80, кашталян срэмскі з 1580. Быў адным з найбольш актыўных палітыкаў свайго часу. На Пётркаўскім сойме 1548 года патрабаваў разводу караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста з Барбарай Радзівіл, на сойме 1550 года абараняў Станіслава Ажахоўскага, абраны маршалкам соймаў 1552 і 1562—1563 гадоў. Падтрымаў заключэнне і падпісаў акт Люблінскай уніі 1569 года, пасля чаго быў паслом з паслоў у Маскву (узяў з сабой святара Яна Ракіту, які дыскутаваў па рэлігійных пытаннях з царом Іванам Грозным). Належаў да арыян (чэшскіх братоў)[2].
Рафаіл Ляшчынскі быў двойчы жанаты. У 1543/1544 годзе ажаніўся з Барбарай з Вольскіх, у шлюбе з якой меў дзяцей:
Да 1574 года другі раз ажаніўся з Ганнай Коржбак Завадскай, дачкой графа Генрыка Коржбака. Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.