From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамуальд Траўгут (польск.: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псеўданім: Кракоўскі) — генерал, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, адзін з яго кіраўнікоў.
Рамуальд Траўгут | |
---|---|
польск.: Romuald Traugutt | |
Нараджэнне |
16 студзеня 1826[1][2] |
Смерць |
5 жніўня 1864[1][2] (38 гадоў) |
Бацька | Людвіг Траўгут[d] |
Маці | Алаіза з Блоцкіх[d] |
Жонка | Антаніна Касцюшка[d] |
Дзеці | Алаіза Траўгут[d] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Адукацыя | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 года служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). У 1862 годзе, у чыне падпалкоўніка, пайшоў у адстаўку. Жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне, займаўся гаспадаркай.
Пасля пачатку паўстання, у красавіку 1863 года, сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля в. Горкі тройчы нанёс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрвені 1863 года з Брэсцкім атрадам Я. Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, але атрад Р. Траўгута панёс значныя страты, і ў ліпені 1863 года з дапамогай Э. Ажэшкі Р. Траўгут таемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын генерала, быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўрада ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння сацыяльнай базы паўстання, надання яму новага размаху, рэарганізацыі ўзброеных сіл інсургентаў. Арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
У 1928 годзе ў мястэчку Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.