Вітаўт Чаропка
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітаўт Чаропка, сапраўднае імя Віктар Кузьміч Чаропка (нар. 21 жніўня 1961, Мінск) — беларускі пісьменнік. Аўтар гістарычных раманаў, прысвечаных пераважна падзеям і асобам сярэднявечнай Беларусі, а таксама гісторыка-літаратурных нарысаў і артыкулаў па гісторыі Беларусі. Папулярызатар айчыннай гісторыі[2].
Вітаўт Чаропка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1961 (63 гады) ці 1961[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, рэдактар |
Мова твораў | беларуская |
Па адукацыі — электрык на чыгунцы[2]. У 1981—1990 гадах працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Удзельнічаў у рабоце літаратурнага аб’яднання «Крыніцы» пры рэдакцыі газеты «Чырвоная змена».
У 1990—1993 гадах рэдактар часопіса «Хрысціянская думка», у 1993 годзе — часопіса «Спадчына», з 1994 — загадчык аддзела часопіса «Беларуская мінуўшчына», з 1998 — супрацоўнік рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса»[2].
Літаратурнай творчасцю займаецца з 1982 года. Дэбютаваў у друку ў 1988 годзе. Аўтар гістарычнага рамана «Храм без бога» (1992) пра падзеі на Беларусі ў XVI стагоддзі. Кнігі гісторыка-літаратурных нарысаў «Імя ў летапісе» (1994) і «Уладары Вялікага княства» (1996, 2-е выд. 2002) прысвечаны славутым постацям беларускай гісторыі X—XVII стагоддзяў. У сваім зборніку нарысаў «Гісторыя нашага імя» (1995) разглядае паходжанне назваў «Белая Русь» і «Літва», сцвярджае, што найменні «Літва» і «літвіны» былі адначасова і палітонімам, і этнонімам для беларусаў. Аўтар кніг «Перамога ценю» (1996), «Великий князь Витовт» (Мінск, 2010), артыкулаў па гісторыі Беларусі. Даследуе таксама пытанні сімволікі герба «Пагоня», язычніцкай культуры беларусаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.