From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамон Касас-і-Карбо (кат. Ramon Casas i Carbó, 4 студзеня 1866, Барселона — 29 лютага 1932, там жа) — каталонскі жывапісец і графік, майстар партрэта і карыкатуры, лідар нацыянальнага мадэрнізму.
Рамон Касас | |
---|---|
катал.: Ramon Casas i Carbó | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1866[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лютага 1932[3][1][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ramon Casas i Gatell[d] |
Маці | Elisa Carbó i Ferrer[d] |
Жонка | Júlia Peraire[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын эмігранта, які зарабіў шмат грошай у Матансасе на Кубе. Маці — з забяспечанай буржуазнай сям’і. У 11 год кінуў школу і пачаў браць прыватныя ўрокі жывапісу. У 1881 годзе апублікаваў свой першы малюнак у мадэрнісцкім часопісе Avenç, адным з заснавальнікаў якога стаў. У тым жа годзе прыехаў у Парыж, паступіў у прыватную акадэмію Каролюса-Дзюрана. У 1883 годзе ўпершыню выставіў сваю працу ў Парыжы. У далейшым штогод бываў у Парыжы, астатнюю частку года жыў у Барселоне, а таксама ў Мадрыдзе і Гранадзе. Заўсёды шмат падарожнічаў. Пасябраваў з Сант'яга Рузіньёлем, Сулаагай, Эжэнам Кар’ерам. Перанёс сухоты (1886). Разам з Рузіньёлем працаваў над кнігай «Па Каталоніі» (1889, тэксты Рузіньёля, малюнкі Казаса).
У 1890-я гады — перыяд найвышэйшага росквіту яго творчасці — вялікія выставы прайшлі ў Мадрыдзе, Берліне, яго працы былі паказаны на Сусветнай выставе ў Чыкага (1893). З часу заснавання (1897) — рэгулярны наведвальнік кафэ «Чатыры каты». У 1900 дзве працы Касаса (у тым ліку — партрэт Эрыка Саці) экспануюцца на Сусветнай выставе ў Парыжы. Яго карціна Подлая гарота атрымлівае прэмію ў Мюнхене (1901). Работы мастака выстаўляюцца ў розных гарадах Еўропы, у Буэнас-Айрэсе. У 1903 г. Касас становіцца пастаянным членам парыжскага Салона на Марсавым полі, што дае яму права на штогадовую выставу ў французскай сталіцы. У 1906 яго мадэллю ўпершыню стала Жулія Перайрэ-і-Рыкартэ, якую ён пасля не раз пісаў і з якой у 1922 ажаніўся (яна была маладзейшая за мастака больш чым на 20 гадоў).
З 1907 шмат часу праводзіць у закінутым бенедыктынскім абацтве Сант-Бенет, выкупленым і адноўленым яго маці, з 1912, пасля смерці маці, становіцца ўладальнікам манастыра. У 1908 падарожнічае па Кубе і ЗША, ён наогул увесь час і шмат ездзіць па свеце. Нават падчас сусветнай вайны яго выставы праходзяць у Вене, Будапешце, Мюнхене, Парыжы, Мадрыдзе і інш.
Памёр ад туберкулёзу. Пахаваны на Манжуікскіх могілках у Барселоне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.