Пі́нкавічы[1] (трансліт.: Pinkavičy, руск.: Пинковичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці на левым беразе Піны. Уваходзіць у склад Пінкавіцкага сельсавета. Станам на 2005 год чацвёрты па велічыні сельскі населены пункт у Брэсцкай вобласці.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Пінкавічы
Пінкавічы на карце Беларусі ±
|
|
Закрыць
Летапіс вёскі Пінкавічы пачынаецца з XV стагоддзя. Дакладная дата заснавання паселішча невядомая, але з упэўненасцю можна сцвярджаць, што Пінкавічы на некалькі дзесяцігоддзяў, а мо і стагоддзяў старэйшыя за вядомы год першай згадкі.
У Вялікім Княстве Літоўскім
У Расійскай імперыі
- ХІХ — пач. ХХ стагоддзя — Пінкавічы цэнтр воласці Пінскага павета ў складзе 20 вёсак з насельніцтвам 1470 чалавек.
- 1830 год — лічыцца афіцыйнай датай пабудовы Свята-Пакроўскай царквы.
- 1863 год — пастаўлена школа (Пінкавіцкае народнае вучылішча)[3]. Падмурак захаваўся, а сам дом некалькі разоў быў капітальна адрамантаваны. Цяпер тут літаратурна-краязнаўчы музей імя Я.Коласа.
- 1870-1880-я гады — пабудова царквы святога прарока Іллі. У 1960-я гады знішчана савецкай уладай[4].
- 1887—1888 гады — у Пінкавіцкім народным вучылішчы было тры аддзяленні: малодшае, сярэдняе і старэйшае. Ва ўсіх аддзяленнях налічвалася 30 хлопчыкаў і адна дзяўчынка, дачка святара. Выкладаў у тым навучальным годзе настаўнік Васіль Емяльянавіч Буры. На ўтрыманне вучылішча выдаткоўвалася: 175 рублёў з дзяржаўнага бюджэта і 95 рублёў ад тутэйшых сялян.
- 1904—1906 гады — у Пінкавічах быў настаўнікам Якуб Колас.
- 23 лістапада 1905 года — Якуб Колас па просьбе пінкавіцкіх сялян, ад іх імя, напісаў прашэнне ўладальніку м. Альбрэхтова Зыгмунту Скірмунту з патрабаваннем палепшыць стан пінкаўцоў. За гэты ўчынак у лютым 1906 года малады настаўнік высланы з сяла[5].
Першая Сусветная і Грамадзянская вайна
- 1915—1918 гады — Пінкавічы занятыя нямецкімі войскамі, масавае бежанства.
Карэнная жыхарка Пінкавічаў Марыя Хіхлюк (1909—1999) успамінала:
|
Бацька сабраў усё, што мог. Пасадзіў нас на абозы, і мы рушылі ў невядомасць. Было вельмі страшна. Людзей проста цьма, стараліся трымацца аднавяскоўцаў. Праблемы былі не столькі з харчаваннем, колькі з медыцынай. Ад інфекцый памерлі два браты. Дадому вярнуліся пасля першай рэвалюцыі. Пабачанае яшчэ больш узрушыла. Пустата, у дварах высакарослы бур'ян, вярнуліся на мёртвыя, але родныя землі і пачалі ўсё зноўку. |
|
За польскім часам
- 1921—1939 гады — Пінкавічы ў складзе міжваеннай Польшчы. Цэнтр гміны Пінскага павета. У вёсцы знаходзілася ўправа лясной гаспадаркі і школа.
- 1926 год — Пінкавічы ў выніку экспедыцыі па беларускім Палессі наведаў Язэп Драздовіч. Мастак замаляваў пінкавіцкія святыні.
- 1928 год і 1938 год — тэрыторыя Пінкавіцкай гміны пашырылася за кошт ліквідацыі Ставоцкай гміны.
- Кастрычнік 1934 года — Пінкавічы наведала знаная амерыканская вандроўніца Луіза Арнер Бойд.
У савецкай Беларусі
- 1939—1941 гады — у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР.
- 1941—1944 гады — нацысцкая акупацыя. Вёска ў складзе Рэйхскамісарыята Украіна.
- 1944—1957 гады — вёска ў складзе Пінкавіцкага сельсавета.
- 1957—1989 гады — вёска ў складзе Аснежыцкага сельсавета Пінскага раёна[6].
- 1953 год — Пінкавіцкай сярэдняй школе надалі імя Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, а ў 1954 годзе паставілі новую школу. Цяпер Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я.Коласа працуе ў будынку, які з’явіўся ў 1987 годзе.
- 1957 год — у гонар салдат, якія загінулі пры вызваленні ад нацыстаў, на месцы пахавання 197 воінаў пастаўлена скульптура салдата.
- 1962 год — адкрыццё мемарыяльнай дошкі Я.Коласу.
- 1986 год — утвораны Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крыніцы», які праводзіць унікальны абрад «Проводна нэділя»[7].
- 1989 год — створаны Пінкавіцкі сельсавет з цэнтрам у Пінкавічах.
- Лістапад 1990 года — адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа.
Незалежная Беларусь
- 1991 год — пасля станаўлення незалежнай Беларусі Пінкавічы цэнтр сельсавета ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.
- 1998 год — створаны Пінкавіцкі сельсавет з цэнтрам у Пінкавічах, дагэтуль вёска ўваходзіла ў склад Аснежыцкага сельсавета[8].
- 1 студзеня 1999 года — у Пінкавічах створаны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна.
- 2000 год — у вёсцы налічвалася 1186 двароў і 3376 жыхароў.
- 2005 год — насельніцтва: 4036 жыхароў (1274 двароў), такім чынам Пінкавічы былі чацвёртым па велічыні сельскім населеным пунктам Брэсцкай вобласці.
- 2008 год — праведзеныя маштабныя працы па добраўпарадкаванні Пінкавічаў: рамонт камунікацый і пешаходнай зоны.
- Снежань 2009 года — на доме, дзе жыла Любоў Тарасюк, за кошт яе бацькі Канстанціна Міхайлавіча Тарасюка, размешчана мемарыяльная шыльда[9].
- Лістапад 2012 года — завершаная рэканструкцыя музея і ўрачыста адсвяткаванае 130-годдзя Якуба Коласа[10].
- Снежань 2013 года — урачыстыя падзеі і літаратурна-музычныя вечары з нагоды 60-годдзя вядомай зямлячкі Любові Канстанцінаўны Тарасюк [11].
- Кастрычнік 2014 года — усталяваны шматметровы металічны праваслаўны крыж на гранітным пастаменце[12].
- Снежань 2015 года — на базе літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа адбылася прэзентацыя дакументальнай стужкі і фотаальбома «Палессе Луізы Бойд».
- Кастрычнік 2016 года — на тэрыторыі літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа ўсталяваны мемарыяльны знак у гонар экспедыцыі Луізы Арнер Бойд.[13].
- Май 2017 года — у Пінкавічах размясціўся офіс Брэсцкага абласнога Гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Садружнасць Палесся»[14].
- Жнівень 2017 года — у Пінкавічах у межах праекта «Захаваем крыніцы Пінскага Палесся», які рэалізавала Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся», з’явіўся ўнікальны прыродны аб’ект «Калодзеж Якуба Коласа» [15].
Страчаная спадчына
Язэп Драздовіч. Каплічка ў Пінкавічах. 1926
Язэп Драздовіч. Царква ў Пінкавічах. 1926
Язэп Драздовіч. Ільінская царква на пінкавіцкім полі. 1926
- Пінкавіцкі сельскі выканаўчы камітэт і сельскі Савет дэпутатаў
- Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся»
- Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я.Коласа і дзіцячы садок
- Пінкавіцкая сельская бібліятэка
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Пінскі неўралагічны інтэрнат
- Перасоўная Механізаваная Калона № 58 ААТ «Пінскводбуд»
- Фізкультурна-спартыўная ўстанова «Элада-Спорт»
- Пінскае вытворчае аб’яднанне «Медтэхніка»
- Прыродаахоўчы заказнік рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»
- Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна
- Літаратурна-этнаграфічны музей Я. Коласа