Пётр (Пётра) Антонавіч Крачэўскі (Крэчэўскі) (7 жніўня 1879, в. Дубна[3], цяпер Гродзенская вобласць, Беларусь8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 года. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.

Хуткія факты Пётр Антонавіч Крачэўскі, 3-і Старшыня Рады БНР ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў вёсцы Дубна Гродзенскай губерні ў сям’і вясковага дзяка Антона Крачэўскага, які служыў у адным з праваслаўных прыходаў у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні[3]. Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрынскага павета, вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы. Пасля паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе. Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходскай школе ў мястэчку Ялоўка[4]. Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходскай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах[3]. З 1909 года і да вайны працуе ў Віленскім дзяржаўным банку на пасадзе інспектара дробнага крэдыту[5]. Спачатку быў некласным чыноўнікам. Калежскі рэгістратар (1911), губернскі сакратар (1914)[6].

З 1914 года на вайсковай службе, на пасадзе справавода аднаго з вайкова-ветэрынатрынх лазарэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года. На з’ездзе ўзначальваў мандатную камісію[4]. Па разгоне ўвайшоў у Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда, а пасля ў Раду БНР.

Thumb
Дзеячы БНР, 1918 г.. Злева направа, сядзяць: Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка; стаяць: Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц

З 19 лютага 1918 года ў складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзяржаўны кантралёр, з красавіка народны сакратар фінансаў, у траўні — народны сакратар гандлю і прамысловасці. 24 красавіка 1918 года ўзначаліў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату[7]. З ліпеня, у выніку распаду Беларускай сацыялістычнай грамады, адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. У верасні 1918 года разам з Тодарам Вернікоўскім накіроўваўся ва Украіну з мэтай заключэння пагаднення аб тавараабмене, 27 верасня 1918 года па заканчэнне місіі вярнуліся ў Менск. З украінскім урадам была дасягнутая згода ў пытанні тавараабмену: узамен на ўкраінскія тавары БНР абавязвалася пастаўляць лесаматэрыялы, дровы і запалкі[7]. Нямецкая акупацыйная адміністрацыя дала дазвол на ажыццяўленне абмену[8]. У канцы 1918 года, пасля заключэння пагаднення паміж Літоўскай Тарыбай і Віленскай беларускай радай, Пётра Крачэўскі выконваў абавязкі камісара ў Гродзенскім павеце[8]. З 13 снежня 1919 года старшыня Народнай Рады БНР, а пасля адзінай Рады БНР.

Thumb
Дэлегацыя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Берліне. Сядзяць: Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Лявон Заяц; стаяць: Лявон Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яфім Бялевіч. 1919 г.

З 1920 года на эміграцыі ў Літве (Коўна), Чэхаславакіі. На эміграцыі ў Празе ўдзельнічаў у стварэнні Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краін пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі. 26 верасня па 30 верасня 1921 года склікаў Усебеларускую канферэнцыю ў Празе, якая асудзіла Рыжскі мірны дагавор і пацвердзіла ідэалы незалежнасці Беларусі. Асудзіў рашэнне Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне. Крачэўскі дамогся ад урада Чэхаславакіі стыпендый для беларускіх студэнтаў, адзін са стваральнікаў Беларускага загранічнага архіва ў Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь». У Празе жыў па адрасе: Vinohrady, Erbenova ul. 1.

Thumb
Магіла Пятра Крачэўскага на Ольшанскіх могілках

Памёр 8 сакавіка 1928 года ў Вінагродскай бальніцы Прагі[9]. Пахаваны на Ольшанскіх могілках у Празе.

Творчасць

Thumb
Сустрэча беларускага нацыянальнага актыву ў Празе 30 снежня 1924 г. на 40-я ўгодкі смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. Злева направа: Пётра Крачэўскі, Ніна Крачэўская і Уладзімір Пракулевіч

Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з рускай, чэшскай і ўкраінскай моў. Аўтар гістарычных і літаратурных эсэ і артыкулаў.

Творы

  • Три акта // Белорусское эхо. 1918. № 7. С. 5—7.
  • Die Volkswirtschaft // Weissruthenien. Berlin: Curtis, 1919. S. 52—68.
  • Скарына і незалежнасьць // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі / Пад рэд. П. А. Крэчэўскага. Кн. 1. Прага: Выд-ва імяні Ф. Скарыны, 1926. C. 7—16.
  • Беларусь у мінулам і сучаснам (нарыс географічнага, гістарычнага і эканамічнага доследу) // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. C. 31—77.
  • Гісторыя беларускай кнігі // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. С. 99—116.
  • Мандаты Б. Н. Р. // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. C. 121—139.
  • Historija bielaruskaj knihi // Congrès International des Bibliothécaires et des amis du livre. Prague, 1926. P. 283—294.
  • Рагнеда: Гіст. драма Х ст. у 4 актах з пралогам // Спадчына. 1993. № 3. С.16—30
  • Даклад на Усеславянскім кангрэсе 1924 у Празе [машынапіс, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 17, арк. 37—40].
  • Вильна и белоруссы [рукапіс, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 18, арк. 32—37].
  • Общее понятие об истории; происхождение славян; прародина славян; богатства славянской прародины; переселение славян; христианство восточных славян; татары [фрагменты машынапісу, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 19, арк. 28—72].[10]
  • Кожны раз на гэтым самым мийсцы [машынапіс, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 8, арк. 4—5].[11]
  • Vzájemné styky Bělorusko-Litevskeho knížectvu z Czechy před 500sty lat [рукапіс, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 19, арк. 73—90].

Зноскі

  1. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých české pravoslavné církve u sv. Mikuláše, sign. ČPRAV Z2, s. 73 — Т. ČPRAV Z2. — С. 73.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105319160'></a>
  2. BillionGraves — 2011. Праверана 25 мая 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37774202'></a>
  3. 90 гадоў з дня смерці Пётры Крэчаўскага. racyja.com. Архівавана з першакрыніцы 12-11-2019. Праверана 12-11-2019.
  4. Памятная книжка Виленской губернии на 1911 год. С. 31; тое ж на 1912 год. С. 33; тое ж на 1915 г. С. 38.
  5. У тэксце ёсць праўкі рукой В. Захаркі. Пазначана прозвішча Крэчэўскага і дата: 13.06.1925 Прага
  6. Пазначана прозвішча Крэчэўскага і дата: 17.12.1925

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.