Пусан
горад у Паўднёвай Карэі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пуса́н (кар.: 부산) — найбуйнейшы порт і другі пасля Сеула горад у Рэспубліцы Карэя, вядомы як «Марская сталіца Рэспублікі Карэя».
Горад-метраполія
Пусан
부산 광역시, 釜山廣域市
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
З’яўляецца горадам непасрэднага падпарадкавання. Афіцыйная назва — Горад-метраполія Пусан (кар.: 부산광역시).
Пусан размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй аканечнасці Карэйскага паўвострава на беразе Карэйскага праліва. Найбольш густа забудаваныя раёны знаходзяцца ў некалькіх вузкіх далінах між рэкамі Нактанган і Суёнган, горы з’яўляюцца натуральнымі межамі некаторых гарадскіх раёнаў.
У 2002 годзе ў Пусане праводзіліся Азіяцкія гульні і Чэмпіянат свету па футболу 2002, а ў 2005 годзе горад быў сталіцай форума АЦЭС. 14 лістапада 2005 года быў абвешчаны прэтэндэнтам на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2020 года.
Пусан вядомы шматлікімі небаскробамі і іншымі архітэктурнымі славутасцямі. Тут знаходзіцца самы вялікі ўнівермаг у свеце — «Сінсеге Сентум Сіці». У горадзе таксама будуецца іншы мега-будынак — небаскроб «Лотэ Супер Таўэр». У гэтым будынку мусіць быць 110 паверхаў, праектная вышыня — 510 метраў. У 2013 годзе, калі будаўніцтва будзе скончана, «Лотэ Супер Таўэр» трапіць у лік найвышэйшых небаскробаў свету.