літаратурная прэмія для дзіцячых пісьменнікаў і мастакоў-ілюстратараў From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена — літаратурная прэмія, якую ўручае Міжнародны савет па кнігах для моладзі (IBBY) раз у два гады аўтару і ілюстратару, творы якіх зрабілі важны і працяглы ўклад у дзіцячую літаратуру.[1] Узнагарода за пісьменніцкую працу была ўпершыню прысуджана ў 1956 годзе, прэмія за ілюстрацыю — у 1966 годзе.
Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена англ.: Hans Christian Andersen Award | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | IBBY |
Заснаванне | 1956 |
Узнагарода за | выбітны і шматгадовы ўклад у дзіцячую літаратуру |
Краіна | |
Сайт | ibby.org/awards-a… (англ.) |
Заснавана ў 1956 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА[2] (англ.: International Board on Books for Young People — IBBY). Прэмія ўручаецца 2 красавіка — у дзень нараджэння Ханса Крысціяна Андэрсена[3][4][5][6]. Па ініцыятыве і рашэннем Міжнароднага савета ў знак глыбокай павагі і любові да Х. К. Андэрсена, у 1967 годзе дзень 2 красавіка быў абвешчаны Міжнародным днём дзіцячай кнігі. Штогод адна з нацыянальных секцый IBBY з’яўляецца арганізатарам гэтага свята.[2].
Для «дзіцячых» аўтараў гэтая прэмія — найбольш прэстыжная міжнародная ўзнагарода, яе часта называюць «Малой Нобелеўскай прэміяй».[2][7] Узнагарода прысуджаецца толькі пісьменнікам і мастакам, якія жывуць.[7]
Ідэя заснаваць прэмію належыць Еле Лепман (1891—1970)[2][3][7] — культурнаму дзеячу ў галіне сусветнай дзіцячай літаратуры. Вядомая фраза Е. Лепман: «Дайце нашым дзецям кнігі, і вы дасцё ім крылы».[3]
Кандыдаты на атрыманне прэміі вылучаюцца нацыянальнымі секцыямі Міжнароднга савета па кнігах для моладзі (IBBY).[3] Лаўрэаты — пісьменнік і мастак — узнагароджваюцца залатымі медалямі з профілем Ханса Крысціяна Андэрсена падчас кангрэса IBBY.[3] Акрамя таго, IBBY прысуджае Ганаровыя дыпломы лепшым дзіцячым і юнацкім кнігам з ліку нядаўна выдадзеных у краінах, якія з’яўляюцца членамі Міжнароднага савета.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.