From Wikipedia, the free encyclopedia
Пра́сніца, прасліца, потась[1] — драўляная прылада для трымання кудзелі пад час прадзення воўны, льна, пянькі.
Кудзеля мацавалася на прасніцы, якую звычайна рабілі са смалістай дошкі. Уяўляла сабой стойку (ножка, капыл), у верхняй частцы якой знаходзілася лопасць («пяро»)[1]. Вышыня стойкі складала ад 90 см да 1 м, часам трохі болей. Капыл мацаваўся да донца («дно», «садно», «днішча», «дэнчышча», «крывулька») — дошкі даўжынёй 55-60 см. На донца садзілася жанчына пад час прадзення[1].
Вядомыя чатыры асноўныя тыпы: лапатападобная, прасніца-грэбень, прасніца-вілы, прасніца-кій. На Беларусі найбольш пашыраныя лапатападобная і прасніца-грэбень (Прыпяцкае Палессе). Сустракаліся таксама веслападобныя (Лідскі раён), мечападобныя (Брэсцкая вобласць), прасніца-дошчачка, якая мацавалася да калаўрота, і інш.
Прасніцу аздаблялі рознымі відамі разьбы — фігурнай апрацоўкай ножак, выпілоўкай краёў лопасці, ступеньчатымі выпіламі на днішчы ў месцы злучэння з лопасцю і да т.п. Арнаментальныя матывы — геаметрычныя, раслінныя, салярныя, зааморфныя і складаныя. Асаблівым багаццем і разнастайнасцю разнога дэкору вызначаюцца прасніцы з Брэсцкай вобласці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.