From Wikipedia, the free encyclopedia
Гміна Порплішча (польск.: gmina Porpliszcze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Порплішчы (395 жых. у 1921 годзе[1])[2].
Порплішча | |
---|---|
польск.: Gmina Porpliszcze | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
да 1920: Вілейскі павет 1920—1925: Дунілавіцкі павет 1926—1945: Дзісенскі павет |
Уключае | 74 грамады |
Адміністрацыйны цэнтр | Порплішча |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 6 036[1] |
Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Вілейскага павета. 7 лістапада 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Дунілавіцкага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[3]. 19 лютага 1921 r. разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дунілавіцкім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[4], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна з Дунілавіцкага павета (які адначасова змяніў назву на Пастаўскі павет) перададзена ў склад Дзісенскага павета таго ж ваяводства[5].
11 красавіка 1929 года ў склад гміны Порплішча перададзены часткі тэрыторый гмін Докшыцы, Глыбокае і Параф’янава, у той час як у іх былі уключаны часткі гміны Порплішча[6].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 6 036 чал., 2 251 вызнавалі каталіцтва, 3 720 праваслаўе, 9 евангельскую веру, 37 іўдаізм, 19 іслам. Таксама 2 728 жых. назвалі сябе палякамі, 3 290 — беларусамі, 5 — яўрэямі, 4 — рускімі, 8 — літоўцамі, 1 — эстонцам. Мелася 1 026 жылых будынкаў[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.